Рудня Жураўлёва

вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі

Ру́дня Жураўлёва[1] (трансліт.: Rudnia Žuraŭliova, руск.: Рудня Журавлёва) — вёска ў Брагінскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Вуглоўскага сельсавета.

Вёска
Рудня Жураўлёва
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
Насельніцтва
189 чалавек (2004)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2344
Паштовыя індэксы
247638
Аўтамабільны код
3
Рудня Жураўлёва на карце Беларусі ±
Рудня Жураўлёва (Беларусь)
Рудня Жураўлёва
Рудня Жураўлёва (Гомельская вобласць)
Рудня Жураўлёва

Геаграфія правіць

Размяшчэнне правіць

За 18 км на поўнач ад Брагіна, 35 км ад чыгуначнай станцыі Хойнікі (на ветцы Васілевічы — Хойнікі ад лініі Калінкавічы — Гомель), 148 км ад Гомеля.

Водная сістэма правіць

Рака Брагінка (прыток Дняпро).

Транспартная сістэма правіць

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтадарозе, якая злучае Брагін з дарогай Лоеў — Рэчыца.

Планіроўка складаецца з просталінейнай вуліцы, блізкай да мерыдыянальнай арыентацыі, да якой пад прамым кутом з усходу далучаецца кароткая шыротная вуліца з завулкам. Забудова драўлянымі хатамі сядзібнага тыпу.

Гісторыя правіць

Па пісьмовых крыніцах вядомая з XVI стагоддзя як вёска Рудня ў Каралеўстве Польскім. Пасля 2-га раздзела Рэчы Паспалітай (1793) у складзе Расійскай імперыі. У 1850 годзе валоданне графіні Ракіцкай. У 1908 годзе ў Ручаеўскай воласці Рэчыцкага павета Мінскай губерні.

З 8 снежня 1926 года па 30 снежня 1927 года цэнтр Рудня-Жураўлёўскага сельсавета Лоеўскага, з 4 жніўня 1927 года Брагінскага раёнаў Рэчыцкай, з 9 чэрвеня 1927 года Гомельскай акруг.

У 1931 годзе арганізаваны калгас. Падчас Вялікай Айчыннай вайны у красавіку 1943 года фашысты цалкам спалілі вёску і забілі 16 жыхароў. У 1959 годзе цэнтр калгаса імя В. П. Чкалава. Знаходзіліся клуб, бібліятэка, фельчарска-акушэрскі пункт, аддзяленне сувязі, швейная майстэрня, крама.

Побач радовішчы жалезных руд і торфу.

Насельніцтва правіць

Колькасць правіць

  • 2004 год — 66 гаспадарак, 189 жыхароў.

Дынаміка правіць

  • 1850 год — 15 двароў, 125 жыхароў.
  • 1897 год — 35 двароў, 226 жыхароў (паводле перапісу).
  • 1908 год — 40 двароў, 241 жыхар.
  • 1930 год — 59 двароў, 361 жыхар.
  • 1940 год — 78 двароў, 385 жыхароў.
  • 1959 год — 350 жыхароў (паводле перапісу).
  • 2004 год — 66 гаспадарак, 189 жыхароў.
  • 2006 год (01.01.2006) — 68 гаспадарак, 182 чалавекі, з якіх 38 ва ўзросце да 16 гадоў, 99 — у працаздольным і 45 — старэйшым за працаздольны.

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).. Сустракаецца таксама варыянт Жураўлёва Ру́дня

Літаратура правіць

  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т.1, кн.1. Гомельская вобласць/С. В. Марцэлеў; Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) і інш. — Мн.: Белэн, 2004. 632с.: іл. Тыраж 4000 экз. ISBN 985-11-0303-9 ISBN 985-11-0302-0

Спасылкі правіць