Ру́д Гу́літ (нідэрл.: Ruud Gullit; нар. 1 верасня1962, Амстэрдам) — нідэрландскі футбаліст і футбольны трэнер. Гуліт быў універсальным гульцом з пастаўленым ударам, добрым дрыблінгам, выдатным бачаннем поля. Ён выдатна гуляў галавой і шмат адпрацоўваў у абароне.
Займае 18-е месца сярод найлепшых гульцоў XX стагоддзя па версіі МФФІІС, 29-е месца сярод найлепшых гульцоў XX стагоддзя па версіі часопіса World Soccer, 31-е месца сярод найлепшых гульцоў за ўсю гісторыю футбола па версіі Placar. Уваходзіць у спіс найлепшых 50 гульцоў за ўсю гісторыю футбола па версіях Planète Foot і Voetbal International, а таксама ў ФІФА 100.