Ружанскі тэатр Сапегаў
Ружанскі тэатр Сапегаў — прыватны тэатр, які існаваў y 1765—1791 гадах у Ружанах.
Ружанскі тэатр Сапегаў | |
---|---|
Заснаваны | 1765 |
Закрыты | 1791 |
Краіна | |
Размяшчэнне | |
Архітэктар | Ян Самуэль Бекер[1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьНалічваў «60 артыстаў і танцоўшчыкаў».
Меў музычна-оперную школу, капэлы ў Ружанах (Пружанскі раён), Дзярэчыне (Зэльвенскі раён), Зэльве; 40 музыкантаў «пры бубнах і трубах». У ім працавалі М. Пранчынскі як танцоўшчык, балетмайстар і пастаноўшчык («Літасцівасць Ціта», пастаноўка 1784 года), К. Чыпрыяні (з 1775 года) як капельмайстар і кампазітар, а таксама навучаў ігры на скрыпцы прыгонных князя.
Сярод вядомых пастановак тэатра: аднаактовая опера Ж. Русо «Вясковы чараўнік», балеты «Арынянка» і «Літасцівасць Ціта», камедыя Малінэ «Чароўнае дрэва».
Будынак
правіцьТэатр размяшчаўся ў Ружанскім палацавым комплексе ва ўсходнім корпусе, які падзяляўся параднай лесвіцай на дзве роўныя часткі — тэатр і манеж. Меў глыбокую сцэну з 7 планамі куліс, што давала магчымасць тройчы мяняць афармленне ў час спектакля. Да сцэны прылягалі невялікія гардэробныя. Падковападобная ў плане зала была 2-ярусная: на першым ярусе было 14 ізаляваных лож; на другім — 15 з каралеўскай ложай у цэнтры. Ложы ўпрыгожвалі ажрныя балюстрады, калоны карынфскага ордара.
Зноскі
- ↑ European Theatre Architecture — Arts and Theatre Institute. Праверана 18 лютага 2020.
Літаратура
правіць- Барышаў Г. Гарадскі і маёнткавы прыгонны тэатр на тэрыторыі Беларусі // Гісторыя беларускага тэатра. Мн., 1983. T. 1.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 5. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Ружанскі тэатр Сапегаў // Тэатральная Беларусь: энцыклапедыя : у 2 т. / рэдкал.: Г. П. Пашкоў [і інш.]. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2003. — Т. 2. — 571 с. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0259-8.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ружанскі тэатр Сапегаў