Гурый Іларыёнавіч Барышаў

(Пасля перасылкі з Барышаў Г.)

Гурый Іларыёнавіч Ба́рышаў (30 красавіка 1928, Ташкент — 14 чэрвеня 2001) — беларускі тэатразнавец і мастацтвазнавец. Доктар мастацтвазнаўства, прафесар (1990). Акадэмік Беларускай акадэміі адукацыі (1999).

Гурый Іларыёнавіч Барышаў
Дата нараджэння 30 красавіка 1928(1928-04-30)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 чэрвеня 2001(2001-06-14) (73 гады)
Род дзейнасці тэатразнавец, мастацтвазнавец
Месца працы
Навуковая ступень доктар мастацтвазнаўства (1990)
Навуковае званне
Альма-матар

БіяграфіяПравіць

Скончыў у 1950 годзе Ташкенцкі тэатральны інстытут. Працаваў у 1955—1967 і 1973—1978 гадах у Інстытуце мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН Беларусі, у 1961—1967 гадах у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце, загадчык кафедры гісторыі мастацтва, мовы і літаратуры, у 19671973 гадах у Галоўнай рэдакцыі БелСЭ. 3 1979 года на кафедры беларускай і сусветнай мастацкай культуры факультэта культуралогіі і сацыякультурнай дзейнасці ў Беларускім універсітэце культуры, у 1983—1994 — загадчык кафедры.

Навуковая дзейнасцьПравіць

Даследуе гісторыю і тэорыю беларускага прафесійнага і народнага тэатра, тэатр Беларусі XVIII ст., сцэнаграфію. Аўтар раздзелаў у кнізе «Гісторыя беларускага тэатра» (т. 1, 1983), «Музычны тэатр Беларусі: Дакастрычніцкі перыяд» (1990), «Беларускі народны тэатр батлейка» (1962, з А. Саннікавым) і інш.

ТворыПравіць

  • Беларускі народны тэатр Батлейка / Г. І. Барышаў, А. К. Саннікаў; М-ва вышэйш., сярэд. спец. і праф. адукацыі БССР, Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР, Беларус. дзярж. тэатр.-маст. ін-т. — Мінск: Выд-ва М-ва вышэйш., сярэд. спец. і праф. адукацыі БССР, 1962. — 179 с.
  • Театральная культура Белоруссии XVIII века. Мн., 1992.

ЛітаратураПравіць