Шпак ружовы

(Пасля перасылкі з Ружовы шпак)

Шпак ружовы (Pastor roseus) — від пеўчах птушак сямейства шпаковых.

Шпак ружовы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Sturnus roseus Linnaeus, 1758

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  915888
NCBI  451427
FW  370411

Апісанне правіць

Даўжыня цела 22 см, размах крылаў 37-40 см. Сілуэтам і паводзінамі нагадвае звычайнага шпака. Дарослыя адрозніваюцца чубком на галаве, іншым палётам і афарбоўкай: ружовае апярэнне грудзей, брушка і бакоў кантрастуе з чорнымі з сінявата-фіялетавым металічным адценнем галавой, крыламі і хвастом. Ногі брудна-жоўтыя. Маладыя вельмі падобныя да маладых звычайнага шпака, але больш светлыя, са светлымі нагамі, жоўтай дзюбай і светлым апярэннем каля асновы дзюбы. Спеў рыплівы і хрыплы.

Пашырэнне правіць

Пашыраны ў Еўразіі, у лесастэпавых, стэпавых, паўпустынных раёнах. Арэал пульсуючы, таму яго межы ўмоўныя: ад Грэцыі, Македоніі, Балгарыі і Румыніі праз Украіну і поўдзень Расіі, а таксама Малую Азію і Іран на ўсход да заходняга і паўднёвага Алтая і ўсходняга Цянь-Шаня. На Беларусі вельмі рэдкі, выпадкова залётны від.

Насяляе сухія адкрытыя тэрыторыі (як травяністыя, так і скалістыя або камяністыя) паблізу рэк і прэснаводных вадаёмаў; аддае перавагу пагоркам і ўзгорыстым ландшафтам, селіцца ў ярах са шматлікімі шчылінамі і норамі, часам у культурным ландшафце ў стэпава-пустыннай зоне. Таксама характэрныя біятопы: сцены старых крэпасцей, чыгуначны насып, могілкі, старыя кар’еры. Месцам адпачынку з’яўляюцца алеі, лесапасадкі ўздоўж дарог, сады, калючыя кусты, даволі аддаленыя ад гнязда.

Пералёты, часам інвазійны від. Месца зімовак у паўднёвай частцы арэала, а таксама Індыя, Шры-Ланка, Андаманскія і Нікабарскія астравы.

Асаблівасці біялогіі правіць

Корміцца насякомымі, ягадамі, насеннем пустазелля. Знішчае саранчу. Трымаецца чародамі.

Селіцца калоніямі, часта шматтысячнымі. Гняздуе ў шчылінах скал, муроў, у земляных норах, ярах альбо кучах камянёў, пад чыгуначнымі рэйкамі, пад дахамі, рэдка ў дуплах дрэў або на зямлі. Плоскі подсціл з вялікай колькасці матэрыялу — галоўным чынам, лісце, тонкія галінкі, сухая травяністая расліннасць, высцілка з тонкіх траў (часам свежых), пёраў, валосся, лісця і карэньчыкаў.

Яйкі (4-6, часам 2-10), авальныя, з даволі тупым вузейшым канцом. Бела-блакітнаватыя альбо шаравата-белыя, бліскучыя.

Літаратура правіць