Рыгор Барысавіч Зыбайла
Рыгор Барысавіч Зыбайла (15 верасня 1913 — 15 лістапада 1987) — беларускі палітычны, грамадскі і ваенны дзеяч. Сябра ЦК Беларускай незалежніцкай партыі[1], удзельнік Першага штурмавога ўзводу, афіцэр БКА, дэсантнага батальёну «Дальвіц», намеснік старшыні Беларускай народнай cамапомачы.
Рыгор Зыбайла | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 15 верасня 1913 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 15 лістапада 1987 (74 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць | 1-ы Беларускі штурмавы ўзвод, Беларуская краёвая абарона, батальён «Дальвіц», Беларуская незалежніцкая партыя |
Бітвы/войны |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся ў Заходняй Беларусі. Атрымаў адукацыю ляснога інжынера[2]. Як польскі грамадзянін, быў прызваны ў польскую армію, удзельнічаў у абарончай вайне Польшчы супраць Трэцяга рэйху. Быў палонены нямецкімі войскамі. Пасля вызвалення з палону далучыўся да канспірацыйнай сеткі БНП[3]. Працаваў у Беларускім камітэце ў Бялай-Падлясцы. Пасля стаў вайскоўцам 1-га Беларускага штурмавога ўзводу. З восені 1941 года кіраўнік Слонімскага акруговага камітэту БНС. За пратэсты супраць нямецкіх рэпрэсіяў у дачыненні мірнага насельніцтва быў зняты з пасады і адпраўлены на работу ў Дзярэчын. Летам 1943 года пераехаў у Мінск, дзе выконваў абавязкі намесніка старшыні БНС. У 1944 годзе становіцца афіцэрам БКА. Браў удзел у падрыхтоўцы батальёну «Дальвіц»[4]. Пасля аперацыі «Баграціён» ён са сваім падраздзяленнем перакінуты ў Францыю, але там перайшоў на бок французскіх партызан[2].
Пасля Другой сусветнай вайны жыў у Францыі. Некаторыя беларускія эміграцыйныя выданні (напрыклад, кніга «Другі Ўсебеларускі Кангрэс») падаюць, што Зыбайла нібыта быў расстраляны контрвыведкаю польскай арміі Андэрса ў Марселі ў 1945 годзе. Нібыта, пасля таго, як у яго знайшлі фотакартку, дзе ён быў у форме афіцэра БКА. Барыс Данілюк згадаў, што ў пачатку 1947 года ў французскую зону акупацыі Германіі прыязджаў Старшыня Рады БНР Мікола Абрамчык: «ён расказаў, што даведаўшыся пра перадачу Зыбайлы палякам, звярнуўся да польскага прэзідэнта Рачкевіча, з якім тады ішлі дыпламатычныя гутаркі БНР, каб той загадаў Зыбайлу выпусціць. Рачкевіч гэткі загад выдаў, але ўжо было запозна, бо Зыбайлу самавольна застрэліў нейкі польскі шавініст…»[4].
Аднак Зыбайла ня быў расстраляны: па адной з версіяў гісторыя з «расстрэлам» дазваляла Зыбайле знікнуць, каб пазбегнуць палявання савецкіх агентаў. Віктар Сікора, са словаў людзей, якія былі ў зняволенні разам з Зыбайлам, успамінае, што той выкладаў у сакрэтнай школе, дзе рыхтаваліся людзі для антыбальшавіцкай барацьбы. Па адной інфармацыі Рыгор Зыбайла атрымаў прапанову працаваць у нейкай сакрэтнай установе на Захадзе, аднак пасля быў затрыманы савецкай контрвыведкай і этапаваны ў Мінск[2]. Па іншай інфармацыі Рыгор Зыбайла сам, праз Чэхаславакію вярнуўся на радзіму, дзе і быў затрыманы[4].
Пра свае допыты Рыгор Зыбайла распавядаў так:
«Мяне следчы пытаецца: «Почему ты изменил родине?». А я яму гавару: «Якая «родина»?! У мяне Радзіма — Беларусь, а не Савецкі Саюз! Я ў вас ніколі ня жыў і не лічу Савецкі Саюз сваёю Радзімаю. А сваёй Беларусі я ніколі ня здраджваў!»[4]. |
Быў асуджаны на шматгадовы тэрмін зняволення ў канцлагерах. У Беларусь вярнуўся ў 1950-х. Працаваў будаўніком[4].
Памёр 15 лістапада 1987 года ў в. Яглевічы Івацэвіцкага раёна, пахаваны там жа.
Зноскі
- ↑ Сяргей Ёрш. Вяртаньне БНП. Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежніцкай Партыі . Архівавана з першакрыніцы 25 ліпеня 2019.
- ↑ а б в ЗЫБАЙЛА Рыгор Барысавіч.
- ↑ Беларускі нацыянальны рэзыстанс у гады Другой сусьветнай вайны.
- ↑ а б в г д Пра лёс Рыгора Зыбайлы.
ЛітаратураПравіць
- Ёрш С. Вяртаньне БНП. Асобы і дакумэнты Беларускай Незалежнай Партыі. Мн., Слонім; 1998
- Зыбайла Рыгор // Беларускі нацыяналізм: Даведнік / Укладальнік Пятро Казак. — Менск: Голас Краю, 2001. — 46 с.
- Дэсантнік пахаваны пад Івацэвічамі // Голас краю. 2001. № 3.