Адкрыць галоўнае меню

Рыкард Нурдрак (нарв.: Rikard Nordraak; 12 чэрвеня 1842, Хрысціянія - 20 сакавіка 1866, Берлін) — нарвежскі кампазітар. Стрыечны брат Б'ёрнсцернэ Б'ёрнсана, у суаўтарстве з якім напісаў песню, якая стала пазней дзяржаўным гімнам Нарвегіі. З дзіцячых гадоў праяўляў музычныя здольнасці, у 15- гадовым узросце быў адпраўлены бацькамі ў Капенгаген для вывучэння бізнесу. Першапачаткова ён займаўся ў Капенгагене пад кіраўніцтвам Карла Людвіга Герлаха, а затым адправіўся ў 1859 годзе ў Берлін, дзе правёў амаль усё астатняе жыццё. Тут ён вучыўся ў Тэадора Кулака (фартэпіяна) і Фрыдрыха Кіля (кампазіцыя). У 1863 годзе быў апублікаваны яго першы опус - шэсць песень на вершы Б'ёрнсана; да гэтага ж часу адносіцца і песня «Ja, vi elsker dette landet» (Так, мы любім гэты край), упершыню выкананая 17 мая 1864 года на канцэрце з нагоды 50-годдзя нарвежскай Канстытуцыі; у далейшым гэтая песня стала адным з сімвалаў руху за незалежнасць Нарвегіі, а пасля атрымання незалежнасці - дзяржаўным гімнам. Яшчэ не завяршыўшы навучання, Нурдрак памёр ад туберкулёзу. Яго творчую спадчыну складаюць некалькі дзясяткаў песень, невялікія камерныя п'есы, музыка да некалькіх п'ес Б'ёрнсана.

Рыкард Нурдрак
Rikard Nordraak
Rikard Nordraak.jpg
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 12 чэрвеня 1842(1842-06-12)[1][2][3]
Месца нараджэння
Дата смерці 20 сакавіка 1866(1866-03-20)[1][2][3] (23 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі кампазітар, акадэмічны музыкант
Інструменты фартэпіяна
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Rikard Nordraak // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 2,0 2,1 Rikard Nordraak // International Music Score Library Project — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. 3,0 3,1 Rikard Nordraak // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Нурдрок Рикард // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

СпасылкіПравіць