Таварыства заахвочвання мастацтваў
Тавары́ства заахво́чвання маста́цтваў[1], Імператарскае таварыства заахвочвання мастацтваў, Таварыства заахвочвання мастакоў[1], Усерасійскае таварыства заахвочвання мастацтваў — колішняе таварыства, аб’яднанне мецэнатаў і дзеячаў мастацтва, якое дзейнічала ў Санкт-Пецярбургу ў 1821—1929 гадах. Першая і доўгі час адзіная ў Расіі недзяржаўная арганізацыя, якая займалася апекай выяўленчага мастацтва[2].
Таварыства заахвочвання мастацтваў | |
---|---|
Краіна |
|
Адміністрацыйны цэнтр | |
Заснаванне | |
Дата заснавання | 1821 |
Ліквідацыя | |
Дата скасавання | 1929 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Таварыства было створана ў 1821 годзе па ініцыятыве некалькіх буйных калекцыянераў, аматараў мастацтва і мецэнатаў (І. А. Гагарыным, П. А. Кікіным, А. І. Дзмітрыевым-Мамонавым і іншымі) як Таварыства заахвочвання мастакоў. З моманту стварэння знаходзілася пад заступніцтвам Імператара Усерасійскага і ў 1882 годзе было перайменавана ў Імператарскае таварыства заахвочвання мастакоў[2]. З 1917 года Усерасійскае таварыства заахвочвання мастацтваў. 19 снежня 1919 года таварыства перададзена Расійскай акадэміі матэрыяльнай культуры, 4 кастрычніка 1920 года перайменавана ў Таварыства заахвочвання мастацтваў і папулярызацыі мастацкіх ведаў, у 1929 годзе аб’яднана з Акадэміяй матэрыяльнай культуры[3].
Старшынямі таварыства, пачынаючы з 1840-х гадоў, былі прадстаўнікі дома Раманавых, а членамі былі, галоўным чынам, прадстаўнікі арыстакратыі і вышэйшага чыноўніцтва[2]. Асноўнымі мэтамі Таварыства заахвочвання мастацтваў з’яўлялася садзейнічанне развіццю мастацкай творчасці ў Расіі, аказанне дапамогі рускім мастакам, стварэнне нацыянальнай школы жывапісу, арганізацыя выстаў і малявальных школ, распаўсюджванне мастацкіх твораў. Таварыства арганізоўвала выставы, экскурсіі і лекцыі па праблемах мастацтва, аказвала матэрыяльную падтрымку маладым мастакам, праводзіла адкрытыя штогадовыя конкурсы па жывапісу і прыкладным мастацтвам, спрыяла вызваленню таленавітых прыгонных мастакоў з прыгоннай залежнасці (Т. Р. Шаўчэнка, А. А. Агін і іншыя), працавала над выпускам літаграфічных мастацкіх выданняў і асобных рэпрадукцый, ажыццяўляла выдавецкую дзейнасць, фінансавала камандзіроўкі па Расіі з мэтай замалёўкі помнікаў і накіроўвала выпускнікоў сваёй школы на навучанне за мяжу (К. П. Брулоў, А. П. Брулоў А. А. Іваноў і іншыя). Пры таварыстве дзейнічала бібліятэка і пастаянная «Публічная выстаўка рускіх мастацкіх твораў», заснаваная ў 1825 годзе[2]. У 1871 годзе быў адкрыты Мастацка-прамысловы музей, у аснове якога ляжала калекцыя прадметаў старога заходнееўрапейскага прыкладнога мастацтва[2]. Таварыства заахвочвання мастацтваў выдавала мастацкія перыядычныя выданні, сярод якіх «Журнал изящных искусств» (1823, 1825), «Художественная газета» (1836—1841), штомесячны ілюстраваны часопіс «Искусство и художественная промышленность» (1898—1901), штомесячны зборнік «Художественные сокровища России» (1901—1907, галоўны рэдактар А. М. Бенуа, з 1903 года — А. В. Прахаў).
Рысавальная школа
правіцьУ 1857 годзе таврыстве была адкрыта, згодна з еўрапейскай педагагічнай сістэме[2], Пецярбургская малявальная школа. У 1889 годзе пры школе былі створаны першыя прыгарадныя аддзялення школы (па Шлісельбургскім і Нарўскім гасцінцах), разлічаныя на дзяцей фабрычна-завадскіх рабочых, у тым ліку дзяўчынак. У 1906 годзе дырэктарам школы стаў М. К. Рэрых, які стварыў мастацка-прамысловыя майстэрні: рукадзельная і ткацкая (1908), іканапісная (1909), керамікі і жывапісу па фарфору (1910), чаканкі (1913) і іншыя. Выкладчыкамі ў школы ў розны час былі М. П. Клодт, А. Г. Гараўскі, В. П. Клейтан, А. Ф. Афанасьеў, С. К. Макоўскі, І. Я. Білібін, А. І. Вахрамееў, А. А. Рылоў і іншыя.
Вучнямі школы былі В. В. Верашчагін, І. Я. Рэпін, М. В. Дабужынскі, Я. Я. Лансерэ, І. С. Паноў і іншыя.
Зноскі
правіцьЛітаратура
правіць- Тавары́ства заахво́чвання маста́цтваў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 373. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- О́бщество поощре́ния худо́жеств // Т. 18. Никко — Отолиты. — М. : Советская энциклопедия, 1974. — С. 249. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- О́бщество поощре́ния худо́жеств // Популярная художественная энциклопедия. Архитектура. Живопись. Скульптура. Графика. Декоративное искусство. В 2 т. / Под ред. Полевого В. М. Ред. кол.: В. Ф. Маркузон, Д. В. Сарабьянов, В. Д. Синюков (зам. гл. ред.) — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1986. — Книга II. М—Я, 1986. — С. 71. — 432 с, ил., 32 л. ил. — 200 000 экз. (руск.)
- О́бщество поощре́ния худо́жеств (ОПХ) // Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др. — М.: Большая Российская Энциклопедия, 1992. — С. 444. — 687 с.; ил. — 80 000 экз. — ISBN 5-85270-037-1. (руск.)
- Художественные общества // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907. — Т. XXXVIIa. — С. 772.
Спасылкі
правіць- Общество поощрения художеств // Виртуальный Русский музей (руск.)
- Императорское общество поощрения художеств (ОПХ) // Энциклопедия благотворительности Санкт-петербург (руск.)
- Императорское общество поощрения художеств // Общественный каталог Музея имеи И. В. Савицкого (руск.)
- Школа Императорского Общества поощрения художеств // Рериховская энциклопедия (руск.)
- Иванова А. Д. Императорское общество поощрения художеств как центр выставочной деятельности Санкт-Петрбурга // Вестник науки. № 5(62). Т. 3. (руск.)
- Всероссийское общество поощрения художеств // Архивный комитет Санкт-Петербурга (руск.)