Рэзалюцыя Савета Бяспекі ААН 297

Рэзалюцыя Савета Бяспекі ААН 297 — рэзалюцыя, прынятая 15 верасня 1971 года, якая рэкамендавала Генеральнай асамблеі ААН прыняць Катар у члены ААН.

Рэзалюцыя 297
Орган Савет Бяспекі ААН
Дата 15 верасня 1971
Паседжанне № 1578
Код S/RES/297
Галасаванне
  • За: 15
  • Устрымаліся: 0
  • Супраць: 0
Тэма Прыняцце новых членаў (Катар)
Вынік Прынята
Склад Савета Бяспекі на 1971 год
Пастаянныя
члены
Непастаянныя
члены
Дакумент

Рэзалюцыя была прынята 15 галасамі з 15.

Катар атрымаў статус незалежнай дзяржавы 1 верасня 1971 года. Катар афіцыйна прызнала большасць краін свету, у тым ліку і СССР (8 верасня 1971 года), быў заключаны новы дагавор з Вялікабрытаніяй аб дружбе, у якім гаварылася пра захаванне «традыцыйных сувязяў» паміж дзвюма краінамі. Таму не існавала ніякага процідзеяння ўступленню Катара ў члены ААН.

Гл. таксама правіць

Спасылкі правіць