Рэзедовыя
Рэзедовыя[1] (Resedaceae) — сямейства двухдольных раслін.
Рэзедовыя | ||||||||||||||
Рэзеда жоўтая (Reseda lutea) | ||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| ||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||
Resedaceae Martinov, nom. cons. | ||||||||||||||
Сінонімы | ||||||||||||||
Astrocarpaceae A.Kern.
| ||||||||||||||
|
У сістэме APG II сямейства ставіцца да парадку Капустакветныя. У сістэме Кронквіста ўваходзяць у парадак Capparales.
Распаўсюджанне, апісанне
правіцьАрэал сямейства ўключае ўмераныя і субтрапічныя вобласці Еўропы, Паўночнай Афрыкі, заходняй Азіі, Сярэдняга Усходу і Паўднёвай Амерыкі.
Прадстаўнікі сямейства — аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны.
Выкарыстанне
правіцьНекаторыя прадстаўнікі сямейства — дэкаратыўныя расліны.
Некаторыя віды роду Рэзеда культывуюць для атрымання эфірных алеяў, якія выкарыстоўваюцца ў парфумерыі, а таксама для атрымання фарбавальніка, які выкарыстоўваецца ў вытворчасці фарбаў і ў тэкстыльнай прамысловасці.
Роды
правіцьСямейства складаецца прыкладна з 70 відаў, аб'яднаных у шэсць родаў:
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 147. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
правіць- Васильченко И. Т. Семейство резедовые (Resedaceae) // Жизнь растений. В 6-ти т. / Гл. ред. А. Л. Тахтаджян. — М.: Просвещение, 1981. — Т. 5. Ч. 2. Цветковые растения. / Под ред. А. Л. Тахтаджяна. — С. 74—75. — 512 с. — 300 000 экз.
Спасылкі
правіць- Рэзедовыя: інфармацыя на сайце GRIN(англ.) (Праверана 1 жніўня 2009)
- Резедовые: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)