Бялянка рэпавая

(Пасля перасылкі з Рэпніца)

Бяля́нка рэ́павая, рэпніца (Pieris rapae) — матыль з сямейства бялянак.

Бялянка рэпавая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pieris rapae Linnaeus, 1758

Арэал і распаўсюджанне

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  188541
NCBI  64459
EOL  176683

Назва правіць

Назва паходзіць ад рэпы (лац.: Rapum) — адной з кармавых раслін вусеняў.

Апісанне правіць

Размах крылаў 35-40 (да 50) мм. Даўжыня пярэдняга крыла 23-27 мм. Крылы белыя, пярэднія з чорнай верхавінкай і адной (у самца) або дзвюма (у самкі) чарнаватымі плямамі. Шэраватае поле зверху ля вяршыні пяредніх крылаў выцягнута ўздоўж пярэдняга краю. Асобіны характарызуююца сезоннай і індывідуальнай зменлівасцю, апісана шмат форм.

Пашырэнне правіць

Арэал віду: Паўночная Афрыка, Еўропа, ўмерены пояс Азіі; інтрадукавана ў Паўночнай Амерыцы і Аўстраліі. Звычайная на ўсёй тэрыторыі Усходняй Еўропы, адзначана нават за Палярным кругам. Насяляе ўзлескі, паляны, узбочыны дарог, сады, паркі, лесаполасы; у антрапагенных біятопах сустракаецца радзей за іншых прадстаўнікоў роду. Матылі кормяцца на кветках астравых, люцэрны і інш.

Асаблівасці біялогіі правіць

Адзначана развіццё з адным — трыма пакаленнямі. На поўначы арэала імага адзінага пакалення лётаюць з канца чэрвеня па канец ліпеня. Два пакаленні сярэдняй паласы актыўныя з траўня або пачатку чэрвеня па верасень (з невялікім перапынкам летам у пачатку ліпеня). Па поўдні рэгіёна від лётае з пачатку красавіка да кастрычніка ў трох пакаленнях.

Самка адкладвае яйцы па адным на ніжні бок лістоў раслін сямейства крыжакветных. Плоднасць у сярэднім складае 150 яец, максімальная — да 500. Яйцо рэпніцы жаўтавата-аранжавае, грушападобнае, з 12 рабрынкамі. Стадыя яйца доўжыцца 4-11 дзён. Вусені матава-зялёная, у далікатных валасках, з цёмнай спінной паласой (жоўтай каля дыхальцаў) і перарывістай светла-зялёнай паласой на кожным баку; ніз цела жаўтавата-зялёны, галава — карычнева-зялёная. Кармавыя расліны вусеняў належаць да родаў Brassica, Cardamine, Lepidium, Raphanus, Reseda, Sinapis і інш. Яны шкодзяць агародным раслінам рэпе, капусце, гарчыцы і інш. Стадыя вусеня, у залежнасці ад умоў надвор’я, доўжыцца 20-30 дзён. Акукліванне адбываецца знізу ліста. Кукалка рэпніцы светла-зяшёная ці бледна-карычневая (у залежнасці ад колеру субстрата), з дробнымі чорнымі кропкамі і жаўтаватымі палоскамі. Стадыя кукалкі працягваецца 7-10 дзён, а ў кукалак, якія зімуюць, — да 10 месяцаў.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць