Капуста

(Пасля перасылкі з Brassica)

Капуста, Бручка, Гарчыца[1] (Brassica) — род раслін сямейства капуставыя (Brassicaceae) (раней крыжакветныя (Cruciferae)), да якога адносяцца такія вядомыя расліны, як капуста агародная (Brassica oleracea), гарчыца чорная (Brassica nigra), рэпа (Brassica rapa) і бручка (Brassica napobrassica var. napobrassica).

Капуста

Капуста агародная (Brassica oleracea) — тыпавы від роду Капуста. Агульны выгляд квітнеючай расліны (прыродная форма). Востраў Гельгаланд, Германія
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Brassica L., 1753

Сінонімы
Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  23054
NCBI  3705
EOL  38390
GRIN  g:1687
IPNI  12376-1

Этымалогія назвы

правіць

Навуковая назва роду паходзіць ад лацінскай назвы капусты — brassica, якая, у сваю чаргу, заснавана на кельцкім слове bresic — таксама капуста.

Распаўсюджанне і экалогія

правіць

Налічваюць да 50 відаў капусты, распаўсюджаных пераважна ў Міжземнамор’і, а таксама ў Сярэдняй Еўропе, Цэнтральнай і Усходняй Азіі. У Амерыцы яе няма: у культуры там маюцца толькі вывезеныя з Еўропы.

На Беларусі ў дзікай прыродзе 3 віды: свірэпіца (Brassica campestris), гарчыца сарэпцкая (Brassica juncea) і гарчыца чорная (Brassica nigra)[2].

Батанічнае апісанне

правіць
 

Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя травы з пёрыста-паасобным або лопасцевым лісцем.

Чашалісцікі растапыраныя або прыўзнятыя гарызантальна; пялёсткі доўганагатковыя, жоўтыя ці белыя, з адваротна-авальным адгінам, часам з фіялетавымі жылкамі. Тычынкі свабодныя, без зубцоў. Усярэдзіне ля аснавання кароткіх тычынак па адной большай часткай пупышкападобнай мядовай залозцы і па адной вялікай залозцы перад кожнай парай доўгіх тычынак. Завязь сядзячая. Слупок кароткі. Лычык вялікі, плоска-галоўчаты, больш-менш двухлопасцевы[3].

Плод — стручок лінейнай формы з цыліндрычным слупком ці канчаецца канічным або шылападобным наканечнікам, пустым або з насеннем. Створкі стручка з ясна выяўленай сярэдняй жылкай і менш яснымі бакавымі палоскамі, якія пераплятаюцца. Перагародка з тоўстымі хвалістымі сценкамі клетак эпідэрмісу[3]. Насенне шарападобнае або яйкападобныя, размешчанае ў адзін шэраг. Карэньчык зародка ляжыць у жалабку, утвораным складзенымі ўздоўж семядолямі[3].

Класіфікацыя

правіць

Род уключае каля 40 відаў[4]. Асноўныя віды, падвіды і разнавіднасці[5]:

  • Brassica oleracea var. alboglabra (L.H.Bailey) Musil
  • Brassica oleracea var. botrytis L.
  • Brassica oleracea var. capitata L.
  • Brassica oleracea var. costata DC.
  • Brassica oleracea var. gemmifera (DC.) Zenker
  • Brassica oleracea var. gongylodes L. — Кальрабі
  • Brassica oleracea var. italica Plenck
  • Brassica oleracea var. medullosa Thell.
  • Brassica oleracea var. oleracea
  • Brassica oleracea var. palmifolia DC.
  • Brassica oleracea var. ramosa DC.
  • Brassica oleracea var. sabauda L.
  • Brassica oleracea var. sabellica L.
  • Brassica oleracea var. viridis L.
  • Brassica rapa subsp. campestris (L.) A.R.Clapham — Капуста палявая, свірэпа
  • Brassica rapa subsp. chinensis (L.) Hanelt
  • Brassica rapa subsp. dichotoma (Roxb.) Hanelt
  • Brassica rapa subsp. japonica Shebalina
  • Brassica rapa subsp. narinosa (L.H.Bailey) Hanelt
  • Brassica rapa subsp. nipposinica (L.H.Bailey) Hanelt
  • Brassica rapa subsp. oleifera (DC.) Metzg.) Hanelt
  • Brassica rapa subsp. pekinensis (Lour.) Hanelt
  • Brassica rapa subsp. rapa
  • Brassica rapa subsp. rapifera — Турнэпс
  • Brassica rapa subsp. trilocularis (Roxb.) Hanelt

Заўвагі

правіць
  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Крыніцы

правіць
  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 25. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. База Растения Беларуси
  3. а б в г д Синская Е. Н. Род 649. Капуста — Brassica // Флора СССР / Ботанич. ин-т Акад. наук СССР; Гл. ред. акад. В. Л. Комаров; Ред. VIII тома Н. А. Буш. — М.—Л.: Изд-во Академии наук СССР, 1939. — Т. VIII. — С. 459—466.
  4. The Plant List: Brassica Архівавана 3 ліпеня 2013.
  5. Паводле сайта GRIN (гл. картку расліны)
  6. Оценка и создание исходного материала брюквы для селекции на хозяйственно-ценные признаки (руск.)
  7. Brassica napus var. pabularia: інфармацыя на сайце GRIN
  8. NCU-3e. Names in current use for extant plant genera. Electronic version 1.0. Entry for Brassica L. (англ.) (Праверана 27 лістапада 2009)

Літаратура

правіць