Радаслава Мікалаеўна Аладава
Радаслава Мікалаеўна Ала́дава (11 лютага 1945, Мінск) — беларускі музыказнавец. Кандыдат мастацтвазнаўства (1980), дацэнт (1985).
Радаслава Мікалаеўна Аладава | |
---|---|
Дата нараджэння | 11 лютага 1945 (79 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Бацька | Мікалай Ільіч Аладаў |
Маці | Алена Васілеўна Аладава |
Род дзейнасці | музыказнавец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат мастацтвазнаўства (1980) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Член у |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 11 лютага 1945 года ў сям’і Мікалая Ільіча і Алены Васілеўны Аладавых.
Скончыла ў 1968 годзе Беларускую кансерваторыю па спецыяльнасці «Музыказнаўства», у 1971 годзе аспірантуру Ленінградскай дзяржаўнай кансерваторыі па спецыяльнасці «Тэорыя музыкі». 3 1971 года выкладае ў Беларускай акадэміі музыкі на кафедры гісторыі музыкі.
Член Саюза тэатральных дзеячаў БССР з 1977 года, член Саюза кампазітараў СССР з 1978 года, член Беларускага саюза кампазітараў з 1991 года, член Беларускага саюза музычных дзеячаў з 2001 года.
Навуковая дзейнасць
правіцьНавуковыя працы пераважна па пытаннях нацыянальнага музычнага стылю, суадносін і ўзаемадзеяння музыкі і слова, беларускай оперы ў кантэксце айчыннай і еўрапейскай культуры, музычнай крытыкі.
Творы
правіць- Аб поліфанізацыі фактуры ў беларускай сімфанічнай музыцы другой палавіны 50-х—60-х гадоў // Бел. музыка. Мн., 1975. Вып. 1;
- Белорусское симфоническое творчество // Межнациональные связи в советской музыкальной культуре. Л., 1987;
- «Фольклорный» камерно-вокальный цикл в белорусской музыке 70-х гг. // Вопр. культуры и искусства Белоруссии. Мн., 1988. Вып. 7;
- Опера С. Картэса «Візіт дамы» ў яе сувязях з літаратурай // Вопр. культуры и искусства Белоруссии. 1994. Вып. 13.
Літаратура
правіць- Аладава Радаслава Мікалаеўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).