Рыгор Рыгоравіч Будзько
Рыгор Рыгоравіч Будзько (нар. 4 красавіка 1933, в. Арэпічы, Жабінкаўскі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі архітэктар.
Рыгор Рыгоравіч Будзько | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 красавіка 1933 (91 год) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1957 годзе Львоўскі політэхнічны інстытут. 3 1957 года працаваў у Гродзенскім аблпраекце, з 1961 у інстытуце «Брэстграмадзянпраект» (галоўны архітэктар праектаў), з 1979 галоўны архітэктар інстытута «Брэстсельбудпраект».
Член Саюза архітэктараў СССР з 1959 года. Пражывае ў г. Брэст.
Творчасць
правіцьАсноўныя работы: будынкі праектнага інстытута «Меліявадгас» у Пінску (1968)[1], забудова цэнтральнай сядзібы саўгаса «Мухавецкі» Брэсцкага раёна (1969), жылы дом па вул. Маскоўскай (1966), ансамбль жылых дамоў па бульвары Касманатаў (1979)[2], праект мікрараёна Усход 3 (1978, усе ў сааўт.), галоўны корпус педагагічнага інстытута (1981) у Брэсце; Дом праектных інстытутаў (1969) і Дом Саветаў (1974) у Пінску; праект і забудова пас. Астрамечава, цэнтральнай сядзібы калгасаў «Памяць Ільіча» Брэсцкага (1980[3]/1981—1984[1]) і «Белавежскі» Камянецкага раёнаў (1981, абодва ў сааўт.).
Біяграфія
правіцьУзнагароджаны Ганаровай граматай (1979) і Граматай (1985) Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР[1].
Зноскі
- ↑ а б в Будько Григорий Григорьевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1984. — Брэсцкая вобласць. — 368 с., іл.
- ↑ Будзько Рыгор Рыгоравіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
Літаратура
правіць- Будзько Рыгор Рыгоравіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Будько Григорий Григорьевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)