Раман Мікалаевіч Заікін

(Пасля перасылкі з Р. Заікін)

Раман Мікалаевіч Заікін (28 лістапада 1939, Ташкент) — беларускі архітэктар.

Раман Мікалаевіч Заікін
Дата нараджэння 28 лістапада 1939(1939-11-28) (84 гады)
Месца нараджэння
Альма-матар
Месца працы
Член у

Біяграфія правіць

Скончыў Ташкенцкі політэхнічны інстытут у 1963 годзе. Працаваў у праектных арганізацыях Ашгабата, Ленінабада, Кіраваграда, з 1969 года — кіраўнік групы архітэктараў, галоўны архітэктар праекта ў Мінскпраекце, з 1972 года — галоўны архітэктар, галоўны спецыяліст майстэрні БелНДІПгорадабудаўніцтва.

Член Саюза архітэктараў СССР з 1966 года. Пражывае ў Мінску.

Творчасць правіць

Асноўныя працы (у аўтарскім калектыве): гасцініца на 210 месцаў у Ленінабадзе (1965), тэхнічны праект вадаахоўнай зоны Вілейска-Мінскай воднай сістэмы (1975), праекты планіроўкі прыгараднай зоны Мінска (1971), ПРП груп адміністрацыйных раёнаў Калінінградскай (1978), Смаленскай (1984) абласцей, генеральная схема развіцця і размяшчэння зон адпачынку і курортаў БССР (1979), схема рацыянальнага размяшчэння ахоўных прыродных тэрыторый па БССР (1981), генеральная схема комплекснай тэрытарыяльнай арганізацыі БССР (1987).

Апублікаваў «Рэкамендацыі па праектаванні рэкрэацыйных сістэм ва ўмовах Беларускай ССР» (Мінск, 1981, у аўтарскім калектыве).

Зноскі

Літаратура правіць