Сабачку!

Беларускі палітычны лозунг

«Сабачку!» — беларускі палітычны лозунг. З’явіўся падчас жнівеньскіх пратэстаў у 2020 годзе. Яго крыніцай паслужыў адказ прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі на рытарычнае пытанне свайго лідара. Пазней лозунг неаднаразова скандаваўся на маніфестацыях.

Гісторыя

правіць

Лозунг беларускіх пратэстоўцаў з’явіўся як своеасаблівая пародыя на слоган прыхільнікаў Лукашэнкі «За Бацьку!» падчас пратэстаў 23 жніўня 2020 года[1][2]. Крыніцай фразы з’яўляецца рытарычнае пытанне Лукашэнкі «Каго заўтра будзем карміць?» на адным з праўладных мітынгаў. У адказ прыхільнікі ўлады пачалі скандаваць «За Бацьку!», што вельмі было падобным на «Сабачку!»[3]. Таксама слоган намякае на шпіца Лукашэнкі[4].

Лозунг скандаваўся на пратэстах і паўляўся на плакатах маніфестантаў[1][5]. Слоган гучаў таксама і падчас мінскіх перформансаў каля стэлы «Мінск — горад-герой»[6]. Адзін з лідэраў і заснавальнікаў «Бі-2» Ягор Бортнік публікаваў фота ў Інстаграм са сваім сабакам. У гэтай публікацыі СМІ знайшлі палітычную падаплёку і звязалі яе са шпіцам Лукашэнкі і палітычным лозунгам[2]. Інтэрнэт выданне КУКУ мяняла дамен свайго сайта на sabachka.help падчас блакіроўкі беларускімі ўладамі[7].

Аналіз

правіць

«Сабачку!» з’яўляецца цікавым прыкладам лозунгу, які выкарыстоўвае цытацыю[3]. Слоган узыходзіць да малых камічных форм[4]. Таксама перайначаны лозунг «Каго заўтра будзем карміць? Сабачку» з’яўляецца прыкладам лозунгу метафары[3]. Выразам пратэстуючыя актыўна высмейвалі дзяржаўную прапаганду[8].

Ацэнкі

правіць

Доктар Марыя Катажына Прэннар у сваёй публікацыі «Попытка комплексного прагматического анализа лозунгов белорусского протеста 2020 г.» з Андрэем Зінкевічам ацанілі, што апазіцыйным дэманстрантам удалося дыскрэдытаваць асноўны лозунг праўладных сіл «За Бацьку!» яго скажонай цытацыяй[3].

Пісьменнік Альгерд Бахарэвіч назваў лозунг самай постмадэрнай крычалкай жнівеньскіх акцый пратэсту[9].

Зноскі

  1. а б В чем смысл новой кричалки оппонентов Лукашенко «Собачку!» (руск.). Белновости (24 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2023. Праверана 9 лістапада 2023.
  2. а б Лева Би-2 вслед за Лукашенко показал свою собачку. Но она не гуляет по столу (руск.). Telegraf.news (11 студзеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2023. Праверана 9 лістапада 2023.
  3. а б в г Zinkevič, A. & Prenner, M. K. 2021.
  4. а б Żanna Sładkiewicz 2022.
  5. Беларусы cкандуюць «Сабачку» на плошчы Незалежнасці . Хартыя'97 (2 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 9 лістапада 2023. Праверана 9 лістапада 2023.
  6. Короны, балаклавы и дубинки. Как выглядели участники «народной инаугурации» в Минске. Фотография (руск.). Meduza (27 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 16 жніўня 2022. Праверана 9 лістапада 2023.
  7. Ольга Корелина. Издание Kyky.org заблокировано в Беларуси почти полгода. Блокировку оно обходит с помощью доменов omon.wtf, nachesy.country и peresident.run (руск.). Meduza (29 красавіка 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2022. Праверана 9 лістапада 2023.
  8. Вадим Можейко. Лозунги протестов в Беларуси – 2020 (руск.). Наше мнение (2 лютага 2021). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2021. Праверана 9 лістапада 2023.
  9. "Сабачку!" против "За Бацьку!": какие мемы породили белорусские протесты (руск.)(недаступная спасылка). Gazeta.ua (5 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 5 жніўня 2021.

Літаратура

правіць