Сабор Святога Пятра (Джакава)
Сабор Святога Пятра — каталіцкі сабор у горадзе Джакава , Харватыя. Кафедральны сабор архідыяцэзіі Джакава-Осіека, помнік архітэктуры. Адзін з сямі харвацкіх сабораў, якія носяць статус «малой базілікі».
Каталіцкая царква | |
Сабор Святога Пятра | |
---|---|
Katedrala Svetog Petra | |
45°18′27″ пн. ш. 18°24′40″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Харватыя |
Горад | Джакава |
Канфесія | каталіцтва |
Епархія | Джакавацка-Осіецкая архідыяцэзія |
Архітэктурны стыль | неараманскі стыль |
Архітэктар | Carl Roesner[d] і Фрыдрых фон Шміт[d] |
Дата заснавання | 1866 |
Будаўніцтва | 1866—1882 гады |
Статус | Кафедральны сабор архідыяцэзіі Джакава-Осіека |
Матэрыял | цэгла |
Стан | Дзейнічае |
Сайт | biskupijadjs.hr/index.ph… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Сабор пабудаваны ў 1866-1882 гадах пры архіепіскапе Ёсіпе Юраі Штросмаеры , значным дзеячам харвацкага нацыянальнага адраджэння, які быў галоўным ініцыятарам будаўніцтва новага сабора ў Джакаве наўзамен старой і сціплай царквы. Архітэктарамі сабора былі венскія архітэктары Карл Рэзнер і Фрыдрых фон Шміт . Сабор трохнефны, мае ў плане форму лацінскага крыжа. Фрэскі з выявай сцэн з Старога Запавету ў галоўным нефе і сцэн з жыцця Святога Пятра ў алтарнай прасторы выканалі рымскія мастакі Аляксандр Максіміліян, Ладавіка Зейц і Акілле Ансільёні.
Асаблівай увагі заслугоўвае высокі 15-метровы ківорый над галоўным алтаром, які абапіраецца на 4 мармуровыя калоны. З кожнага боку ківорыя ў верхняй яго часткі медальёны з выявамі чатырох лацінскіх Айцоў Царквы: Амвросій Медыяланскі, Еранім Стрыдонскі, Аўрэлій Аўгусцін і Рыгор Вялікі. Аўтар ківорыя — Карл Рэзнер. У апсідзе храма знаходзіцца кафедра епіскапа з разнога дуба аўтарства Фрыдрыха фон Шміта. У кафедру ўпраўлены драўляны малюнак Багародзіцы, выкананы пізанскімі майстрамі XIV стагоддзя і набыты Штросмаерам у Італіі.
У крыпце сабора — магіла епіскапа Штросмаера. У 1993 годзе сабор наведваў Папа Ян Павел II.
Сабор акружае парк XIX стагоддзя, прызнаны ландшафтным помнікам і знаходзіцца пад аховай. У парку знаходзіцца палац епіскапа.
Спасылкі
правіць- Аб саборы на афіцыйным сайце Джяковской епархіі (харв.) Архівавана 23 красавіка 2009.
- Damjanović, Dragan, National Ideologies and 19th Century Art on the Example of Frescoes in the Đakovo Cathedral Apses, Društvena istraživanja. Časopis za opća društvena pitanja, Vol. 18, Nr. 3 (101); Zagreb, 2009 г., pages 461-478.