Сагавая пальма
Сагавая пальма (Metroxylon sagu) — шматгадовая вечназялёная расліна. Паходзіць з нізінных трапічных лясоў Паўднёва-Усходняй Азіі і Новай Гвінеі.
Сагавая пальма | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Metroxylon sagu Rottb., 1783 | |||||||||||||||||||
|
Знешні выгляд
правіцьРасліны з падземнымі разгалінаванымі каранямі і шматлікімі стваламі вышынёй 8 — 12 м. Лісце перыстае даўжынёй 4 — 6 м. Кветкі з'яўляюцца ва ўзросце 15 — 20 гадоў і пасля прынашэння пладоў адміраюць. Размнажаюцца атожылкамі, якія ўтворацца ў аснаванні ствала пасля перыяду красавання.
Выкарыстанне
правіцьЗ сярэдняй часткі ствала атрымоўваюць сага — прадукт, надзвычай багаты крухмалам. У некаторых частках Новай Гвінеі аладкі з сага з'яўляюцца асноўнай штодзённай ежай. Высушанае лісце і парасткі выкарыстоўваюцца як будаўнічы матэрыял для дахаў, сценак жытла, а таксама плытоў.
-
Вытворчасць сага
-
Сага
-
Дах з лісця сагавай пальмы
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».