Саламон Арон Берсан
Саламон Арон Берсан (англ.: Solomon Aaron Berson, 22 красавіка 1918, Нью-Ёрк, ЗША — 11 красавіка 1972, Атлантыка-Сіці, ЗША) — амерыканскі ўрач-эндакрынолаг. Вядомы тым, што ў 1950-я гады разам з Разалін Сасмэн Ялаў распрацаваў радыеімуналагічны метад, які атрымаў шырокае распаўсюджванне ў біялогіі і медыцыне.
Саламон Арон Берсан | |
---|---|
Solomon Aaron Berson | |
Дата нараджэння | 22 красавіка 1918[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 красавіка 1972[1] (53 гады) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік, выкладчык універсітэта, эндакрынолаг |
Навуковая сфера | Эндакрыналогія |
Месца працы | Шпіталь Бронкса пры кіраванні справамі ветэранаў |
Альма-матар | |
Вядомы як | распрацаваў радыёімуналагічны метад |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Нью-Ёрку, скончыў Гарадскі каледж Нью-Ёрка ў 1938 годзе. У 1939 годзе атрымаў ступень магістра ў Нью-Ёркскім універсітэце, а ў 1945 годзе стаў доктарам медыцыны ў медыцынскай школе таго ж універсітэта. Пасля інтэрнатуры ў Бостане і двух гадоў у арміі вярнуўся ў Нью-Ёрк і працаваў у Бронксе ў шпіталі пры кіраванні справамі ветэранаў.
Пачаў сваю навуковую кар'еру ў 1950 годзе, калі стаў працаваць у Радыеізатопным аддзеле шпіталя і супрацоўнічаць з Разалін Сасмэн Ялаў. Іх раннія працы ў лабараторыі датычыліся метабалізму ёду і чалавечага сыраватачнага альбуміна. Пазней яны сталі займацца інсулінам, вымярэнні якога ў крыві былі тады ўскладнены.[2] Яны распрацавалі метад радыеімуналагічнага аналізу, які даў добрыя вынікі, і апублікавалі працы ў 1960 годзе.[3]
Пасля паспяховай распрацоўкі РІА для інсуліну Берсан і Ялаў распрацавалі аналагічныя методыкі для іншых гармонаў — карцікатрапін, гастрын, паратырэоідны гармон і гармон росту, і ў выніку гэтага зрабілі важныя адкрыцці ў фізіялогіі гэтых гармонаў.[4]
Берсан, як правіла, разам з Ялаў, атрымліваў шматлікія прэміі і ўзнагароды за сваю працу.
У 1972 годзе ён быў абраны ў Нацыянальную акадэмію навук ЗША, але ў той жа месяц памёр ад шырокага інфаркту міякарда ў Атлантыка-Сіці, дзе ўдзельнічаў у сходзе Федэрацыі амерыканскіх навуковых таварыстваў эксперыментальнай біялогіі.[5] У 1975 годзе Ялаў і Берсан (пасмяротна) атрымалі прэмію за навуковыя дасягненні ад Амерыканскай медыцынскай асацыяцыі. У 1977 годзе Ялаў ужо адна атрымала Нобелеўскую прэмію за іх сумесную працу ў сувязі з тым, што гэтая прэмія не ўручаецца пасмяротна.
Зноскі
- ↑ а б Solomon Aaron Berson // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Rall JE. Solomon A. Berson. In «Biographical Memoirs». National Academy of Sciences 1990;59:54-71. ISBN 0-309-04198-8. Fulltext Архівавана 13 сакавіка 2007..
- ↑ Yalow RS, Berson SA. Immunoassay of endogenous plasma insulin in man. J Clin Invest 1960;39:1157-75. DOI:10.1172/JCI104130 PMID 13846364.
- ↑ Straus E. Gastrointestinal hormones. Mt Sinai J Med 2000;67:54-7. PMID 10679142.
- ↑ Straus, Eugene (2000). Rosalyn Yalow: Nobel Laureate: Her Life and Work in Medicine. Basic Books. p. 19. ISBN 0-7382-0263-0.(недаступная спасылка)