Салігорская раўніна

Салігорская раўніна — геамарфалагічны раён у Беларусі, марэнна-водна-ледавіковая раўніна з краявымі ўтварэннямі размешчаны ў міжрэччы Морачы і Пцічы, выцягнута ў напрамку з поўначы на поўдзень на 40—50 км і з захаду на ўсход на 115—125 км. Мяжуе на поўначы з Капыльскай градой і Пухавіцкай раўнінай, на захадзе з Баранавіцкай, на ўсходзе з Бабруйскай, на поўдні з Люсінаўскай раўнінамі і Слуцка-Арэскай нізінай.

Салігорская раўніна
Каардынаты: 52°50′ пн. ш. 27°30′ у. д.HGЯO
Размяшчэнне Беларусь
physical
Салігорская раўніна
Салігорская раўніна

Геалогія

правіць

Тэрыторыя прымеркавана да зоны сучлянення Беларускай антэклізы і Прыпяцкага прагіну, у сувязі з чым глыбіня залягання фундамента рэзка ўзрастае ў напрамку з поўначы (-200 — −300 м) на поўдзень (-2500 — −3000 м і больш). Фундамент перакрыты асадкавым чахлом, у якім пераважаюць дэвонскія мергелі, вапнякі, пяскі, юрскія і крэйдавыя вапнякі, пясчанікі, мел, гліны, палеагенавыя і неагенавыя пяскі, гліны, алеўрыты. Зверху залягаюць антрапагенавыя тоўшчы магутнасцю 40-80 м, у лагчынах — да 137 м. У разрэзе яны прадстаўлены ледавіковымі комплексамі нараўскага, бярэзінскага, дняпроўскага і сожскага покрываў. Ложа антрапагенных парод адрозніваецца значнай расчлянёнасцю, абумоўленай шырокім развіццём глыбока ўрэзаных лагчын (20-40 м), невялікіх узвышшаў (абсалютная адзнака 100—120 м) і катлавін.

Старобінскае радовішча калійных і каменнай солей было адкрыта ў 1949, распрацоўваецца з 1963 года.

Рэльеф

правіць

Сучасная паверхня паніжаецца з поўначы, дзе абсалютныя значэнні вышынь больш за 160 м, на поўдзень да 150 м і ніжэй. На агульным раўнінным фоне вылучаюцца дэнудаваныя канцавыя марэнныя грады (на вышыні больш за 170 м). У паўднёвай частцы яны выцягнуты ў субмерыдыянальным кірунку, маюць даўжыню 1,5-3,5 км, адносныя перавышэнні да 10-15 м. Паміж рэкамі Случ (прыток Прыпяці) і Арэса грады маюць субшыротны кірунак. Выдзяляецца Салігорская гляцыядыслакацыя, прымеркаваная да паўночнай часткі канцова-марэннай грады, у плане дугападобная, даўжынёй каля 10 км. У перыферычнай частцы краявых град пашыраны ўзгорыста-увалісты, сярэдне- і дробнаўзгорысты рэльеф. Увалы, размешчаныя, як правіла, паблізу далін, маюць перавышэнні 5-10 м.

На абсолютных вышыня 150–160 м ляжаць водна-ледавіковыя раўніны, асабліва характэрныя для ўсходняй і паўднёвай частак раёна. Самы нізкі ўзровень займаюць затарфаваныя паніжэнні.

Характэрнай рысай з’яўляецца актыўная пераўтворанасць рэльефа тэхнагеннымі працэсамі, звязанымі са здабычай карысных выкапняў, шырокамаштабнай меліярацыяй, збудаваннем вадасховішчаў. У сярэднім цячэнні ракі Случ на месцы балотнага масіва створана Салігорскае вадасховішча плошчай 23,1 км², даўжынёй 24 км. У раёне Салігорска фарміруецца тэхнагенны рэльеф. Сярод антрапагенных фактараў значную ролю адыгрывае горназдабыўная прамысловасць на плошчы Старобінскага радовішча.

Літаратура

правіць
  • Природа Беларуси. Энциклопедия. В 3 томах. Том 1. Земля и недра. — Минск: Беларуская энцыклапедыя, 2010. — 464 с. — ISBN 978-985-11-0472-3 (руск.)