Самараўка
рака ў Беларусі
Сама́раўка, Крамяні́ца — рака ў Беларусі, у Зэльвенскім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Зэльвянка (басейн Нёмана).
Самараўка | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 14 км |
Басейн | 104 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | на поўдзень ад вёскі Ялуцавічы |
• Каардынаты | 53°13′14,40″ пн. ш. 24°35′27,80″ у. д.HGЯO |
Вусце | Зэльвянка |
• Месцазнаходжанне | 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Самаравічы |
• Каардынаты | 53°12′43″ пн. ш. 24°46′44,30″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 3,2 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Зэльвянка → Нёман → Балтыйскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Гродзенская вобласць |
Раён | Зэльвенскі раён |
— выток, — вусце |
Даўжыня ракі 14 км[1]. Плошча вадазбору 104 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 3,2 ‰. Пачынаецца на поўдзень ад вёскі Ялуцавічы, цячэ па ўсходняй частцы Ваўкавыскага ўзвышша. Упадае ў Зальвянку за 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Самаравічы. Прыток — рака Мартынаўка (справа). Каля вёскі Крамяніца створана сажалка (плошча 0,18 км²).
Зноскі
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.
- Самараўка // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 438.