Самуіл Барысавіч Кормер

Самуіл Барысавіч Кормер (25 лістапада 1922, Касцюковічы10 жніўня 1982, Арзамас-16, Горкаўскай вобласці) — савецкі фізік. Член-карэспандзент АН СССР (1981). Доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар.

Самуіл Барысавіч Кормер
Дата нараджэння 25 лістапада 1922(1922-11-25) ці 1 студзеня 1923(1923-01-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 жніўня 1982(1982-08-10) (59 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці фізік
Месца працы
Навуковая ступень доктар фізіка-матэматычных навук
Альма-матар
Прэміі
Ленінская прэмія Дзяржаўная прэмія СССР Сталінская прэмія Сталінская прэмія
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга

Біяграфія правіць

Пасля заканчэння школы ў гады Вялікай Айчыннай вайны працаваў слесарам-фрэзероўшчыкам па рамонце танкаў, затым быў на фронце. Накіраваны ў Ваеннна-інжынерную артылерыйскую акадэмію імя Ф. Э. Дзяржынскага (скончыў у 1946 годзе). Працаваў (з 1946) у УНДІ эксперыментальнай фізікі («Арзамас-16»).

Навуковыя даследаванні па фізіцы цвёрдага цела, фізіцы высокіх ціскаў, квантавай электроніцы, лазернаму тэрмаядзернаму сінтэзу. Эксперыментальныя даследаванні тэрмадынамічнай уласцівасці металаў і іонных крышталёў у экстрэмальных умовах, пабудаваў ураўненне стану для абласцей высокіх тэмператур. Вызначыў у шырокім дыяпазоне шчыльнасцей і ціскаў ізентрапічную сціскальнасць вадароду, атрымаў эксперыментальныя дадзеныя аб яго пераходзе ў металічны стан. Распрацаваў метады вывучэння аптычных уласцівасцей ударна-сціснутых дыэлектрыкаў.

Узнагароды правіць

Сталінская прэмія (1949, 1953). Ленінская прэмія (1959). Дзяржаўная прэмія СССР (1980).

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1.: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 410. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18. Кн. 1.).

Спасылкі правіць