Сангіле́н[1], Сенгіле́н[1] (руск.: Сангилен, Сенгилен) — нагор’е ў Расіі, у паўднёва-ўсходняй частцы Тувы. Служыць водападзелам рэк басейна Малога Енісея і Тэс-Хема.

Сангілен
руск. Сангилен
51° пн. ш. 96° у. д.HGЯO
Краіна
Найвышэйшы пункт3276 м 
Сангілен (Расія)
Сангілен
Сангілен (Тыва)
Сангілен

Нагор’е распасціраецца з захаду на ўсход на 230 км, найбольшая шырыня дасягае 120 км. Максімальная вышыня — 3276 м. Нагор’е складзена гнейсамі, крышталічнымі сланцамі, мармурызаванымі вапнякамі, перарванымі інтрузіямі гранітаў. Вяршыні разнастайнай формы: ад платападобных да вышчэрбленых (у абласцях распаўсюджвання старажытнага зледзянення). На паўночных схілах растуць кедрава-лістоўнічныя лясы; у цэнтральнай і паўднёвай частках (у глыбока ўрэзаных далінах) — драўняная расліннасць; на схілах — стэп, які пераходзіць на вышыні 1800—2000 м у горныя лугі і тундру. Ёсць радовішчы жалезістых кварцытаў, нефелінаў, графіту, золата.

Зноскі

Літаратура

правіць