Сарсуэла
Сарсуэла (ісп.: Zarzuela) — іспанскі музычна-драматычны жанр, які спалучае вакальныя выступленні, гутарковыя дыялогі і танцы,[1] блізкі да аперэты. Сваю назву атрымаў ад аднайменнай каралеўскай рэзідэнцыі , размешчанай непадалёк ад Мадрыда, у якой у XVII стагоддзі прайшоў першы спектакль такога тыпу.[2]
Выконвалі сарсуэлу звычайна на святах — вяселле, нараджэнне, каранацыі і іншых, таму першапачаткова гэтыя спектаклі называліся «Святамі Сарсуэлы» (ісп.: Fiestas de Zarzuela).[3]
Існуе дзве асноўныя формы сарсуэлы: сарсуэла ў стылі барока (каля 1630—1750), самы ранні стыль, і рамантычная сарсуэла (каля 1850—1950), якія можна падзяліць на два паджанры:
- вялікая сарсуэла (género grande), у двух і болей актах,
- малая сарсуэла (género chico), аднаактовая, з рысамі вадэвіля.
Сарсуэла распаўсюдзілася на іспанскія ўладанні, і многія іспанамоўныя краіны, асабліва Куба, развілі свае ўласныя традыцыі. Існуе таксама моцная традыцыя на Філіпінах, дзе яна таксама вядомая як сарсвела (sarswela/sarsuela).[4] Іншыя рэгіянальныя і моўныя варыянты ў Іспаніі ўключаюць баскскую сарсуэлу і каталонскую сарсуэлу.
Музычны тэатр, падобны да жанру маскі , існаваў у Іспаніі з часоў Хуана дэль Энсіны . Жанр сарсуэлы быў наватарскім у наданні драматычнай функцыі музычным нумарам, інтэграваным у сюжэт твора. Былі ўключаны танцы і хор, а таксама сольныя і ансамблевыя нумары, усё пад аркестравае суправаджэнне.
Сярод аўтара музыкі сарсуэлы ў XVII — XVIII стагоддзях — С. Дуран, Г. Брунеці, Л. Бакерыні; у XIX стагоддзі — Ф. Барб’еры , Ф. Чуэка , Т. Брэтон , Э. Гранадас; у XX стагоддзі — А. Вівес , М. Тароба .
Зноскі
- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 2 : М-Я. — 1999. — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2, С.352
- ↑ Corominas, Joan (1980). Breve diccionario etimológico de la lengua castellana(ісп.) (3rd ed.). Madrid: Editorial Gredos.
Zarzuela, princ. S. XVII: el nombre de esta representación lírico-dramática viene, según algunos, del Real Sitio de la Zarzuela, donde se representaría la primera, pero la historia del vocablo no se ha averiguado bien y en su primera aparición es nombre de una danza.
- ↑ Сарсуэла | Belcanto.ru . www.belcanto.ru. Праверана 16 снежня 2021.
- ↑ Antonio, Edwin. Zarzuela Ilocana in Competition . Treasures of Ilocandia and the World (7 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 24 June 2010. Праверана 30 June 2010.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).