Сартла́н (руск.: Сартлан)[2] — бяссцёкавае саланаватае возера ў Барабінскай нізіне на тэрыторыі Новасібірскай вобласці Расіі.

Сартлан
Sartlan.JPG
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 110[1] м
Даўжыня 21 км
Шырыня 15 км
Плошча 238 км²
Аб’ём 0,7 км³
Найбольшая глыбіня 6 м
Сярэдняя глыбіня каля 3 м
Гідралогія
Тып мінералізацыі саланаватае
Басейн
Плошча вадазбору 2020 км²
Размяшчэнне
Краіна Flag of Russia.svg Расія
Рэгіён Новасібірская вобласць
Сартлан (Расія)
Сартлан
Сартлан
Сартлан (Новасібірская вобласць)
Сартлан
Сартлан
Map
Ідэнтыфікатары
ДВР 13020000511115200011628
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Плошча паверхні возера 238[3][2] км². Плошча вадазбору 2020[3] км². Даўжыня возера 21 км, найбольшая шырыня 15 км. Найбольшая глыбіня 6[1] м, сярэдняя — каля 3[1] м. Аб’ём вады 0,7[1] км³. Катлавіна возера выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Ложа сподкападобнае. Берагі нізкія, пакатыя. Жыўленне пераважна снегавое. Ваганні ўзроўню вады на працягу года да 1,7[1] м. У возера ўпадаюць рака Карапуз і некалькі невялікіх рэк, у перыяд высокага ўзроўню вады выцякае рака Сарайка. Замярзае Сартлан у канцы кастрычніка — першай палове лістапада, вызваляецца ад лёду ў канцы красавіка — маі.

У возеры водзяцца карась, акунь, сазан, пелядзь, плотка, язь, шчупак, ялец і іншыя віды рыб[1].

Зноскі

  1. а б в г д е Сартлан // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»
  2. а б Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 311. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
  3. а б Озеро Сартлан // Государственный водный реестр РФ (руск.)

ЛітаратураПравіць

  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 311. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)
  • Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 312. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.). (руск.)

СпасылкіПравіць