Сары Мірыям Эсая (фінск.: Sari Miriam Essayah, нар. 21 лютага 1967, Хаўківуоры  (ням.), Паўднёвае Сава, Фінляндыя) – фінская хадока, палітык, дэпутат Еўрапейскага парламента (2009–2014) і дэпутат Эдускунты (2003–2007, з 2015). З’яўляецца прэзідэнтам партыі фінскіх хрысціянскіх дэмакратаў  (укр.).

Сары Эсая
фінск.: Sari Essayah
дэпутат Эдускунты[d]
19 сакавіка 2003 — 20 сакавіка 2007
дэпутат Эдускунты[d]
з 22 красавіка 2015
старшыня (Хрысціянскія дэмакраты[d])
з жнівень 2015
Папярэднік Päivi Räsänen[d]
дэпутат Еўрапейскага парламента
14 ліпеня 2009 — 30 чэрвеня 2014
дэпутат Эдускунты[d]
з 17 красавіка 2019
Minister of Agriculture and Forestry[d]
з 20 чэрвеня 2023
member of the International Olympic Committee[d]
з 2016
Нараджэнне 21 лютага 1967(1967-02-21)[1][2][…] (57 гадоў)
Імя пры нараджэнні фінск.: Sari Miriam Essayah
Веравызнанне пяцідзясятніцтва
Партыя
Адукацыя
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Падчас спартыўнай кар’еры выступала з большага на дыстанцыях 5000 і 10000 метраў. У 10000 метрах выйграла чэмпіянат свету 1993 года і чэмпіянат Еўропы 1994 года. Усталявала сем нацыянальных рэкордаў, на 2021 год, усе яны былі не пабітыя.

У 2016 годзе Эсая стала членам Міжнароднага алімпійскага камітэта, да гэтага была членам Камітэта па этыцы Фінскай лёгкаатлетычнай асацыяцыі з 2014 года[3].

Ранняе жыццё і адукацыя

правіць

Яе бацька з Марока. Эсая мае ступень магістра ў галіне дзелавога адміністравання і бухгалтарскага ўліку Васкага ўніверсітэта  (укр.).

Палітычная кар’ера

правіць

Пасля сыходу са спорту Эсая стала палітыкіняй і прадстаўляла хрысціянскіх дэмакратаў  (укр.) у парламенце Фінляндыі ў перыяд 2003—2007 гадоў. У 2007 годзе не была пераабрана на пасаду дэпутата. Займала пасаду сакратара партыі хрысціянскіх дэмакратаў  (укр.) з 2007 па 2009 год. Эсая была абрана ў Еўрапейскі парламент у 2009 годзе, але не змагла пераабрацца ў 2014 годзе. Параза пакінула фінскіх хрысціянскіх дэмакратаў  (укр.) без еўрадэпутатаў на выбарах 2014 года[4]. У лістападзе 2011 года ўзяла шэфства над Мікалаем Дзядком, беларускім актывістам і палітвязнем[5][6].

Эсая была кандыдаткаю на прэзідэнцкіх выбарах у Фінляндыі 2012 года  (польск.), але заняла апошняе месца, атрымаў 2,47 % галасоў.

На парламенцкіх выбарах 2015 года Эсая была абрана прадстаўляць наваствораную выбарчую акругу Савонія і Карэлія[7]. Пазней яна была абрана віцэ-спікерам парламенцкай групы хрысціянскіх дэмакратаў  (укр.). У жніўні 2015 год была абрана старшынёй сваёй партыі пасля таго, як яе папярэдніца Пяйві Расянен  (польск.) сышла з гэтай пасады[8]. Эсая была пераабрана ў Эдускунту на выбарах 2019 года, таксама была пераабрана на трэці тэрмін старшынёй партыі на з’ездзе хрысціянскіх дэмакратаў  (укр.) у жніўні таго ж года.

Іншыя віды дзейнасці

правіць

Дасягненні

правіць
Год Спаборніцтва Месца правядзення Месца Дысцыпліна Вынік
Краіна   Фінляндыя
1987 Чэмпіянат свету  (укр.) Рым, Італія 19 10 км 47:30
1989 Універсіяда  (укр.) Дуйсбург, ФРГ 3 5000 м 21:34
1990 Чэмпіянат Еўропы  (укр.) Спліт, Югаславія 5 10 км 45:10
1991 Кубак свету па спартыўнай хадзе  (польск.) Сан-Хасэ, ЗША 16 10 км 46:20
Універсіяда  (укр.) Шэфілд, Англія 1 10 км 44:04
Чэмпіянат свету  (укр.) Токіа, Японія 3 10 км 43:13
1992 Алімпійскія гульні Барселона, Іспанія 4 10 км 45:08
1993 Кубак свету па спартыўнай хадзе  (польск.) Мантэрэй, Мексіка 2 10 км 45:18
Чэмпіянат свету  (укр.) Штутгарт, Германія 1 10 км 42:59
1994 Чэмпіянат Еўропы  (укр.) Хельсінкі, Фінляндыя 1 10 км 42:37
1995 Кубак свету па спартыўнай хадзе  (польск.) Пекін, Кітай 12 10 км 44:21
Чэмпіянат свету  (укр.) Гётэбарг, Швецыя 4 10 км 42:20
1996 Алімпійскія гульні Атланта, ЗША 16 10 км 45:02

Зноскі

правіць
  1. а б Finnish MP databaseЭдускунта.
  2. Sari Essayah // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  3. Sari Essayah. Праверана 8 March 2021.
  4. Candidates, Yle site for EU elections 2014. May 26, 2014.
  5. Мікалай Дзядок: «Усіх не перасаджаеце!»
  6. Prisoner’s Godparenthood: Sari Essayah adopts Mikolai Dziadok (англ.). Праваабарончы цэнтр «Вясна» (23 лістапада 2011). Праверана 7 верасня 2021.
  7. [1] Yle site for Parliamentary elections 2015. April 24, 2015.
  8. Sari Essayah kristillisdemokraattien puheenjohtajaksi (28 жніўня 2015).
  9. Advisory Council Фінскі інстытут міжнародных адносін  (англ.).

Спасылкі

правіць