Сусекс
Сусекс[1], або Сасекс (англ.: Sussex, /ˈsʌsɪks/; старажытн. Suth-Seax — Sūþsēaxe (South Saxons) — гістарычнае графства Паўднёва-Усходняй Англіі, размешчана прыкладна на тэрыторыі старажытнага каралеўства Сусекс. Плошча — 3776 кв. км, у 1891 годзе ў графстве жыло 380 тысяч жыхароў.
Тэрыторыя
правіцьЗ Сусексам мяжуе на поўначы графства Сурэй, на усходзе — Кент, на захадзе — Гэмпшыр, на поўдні ўзбярэжжа праліва Ла-Манш. Сусекс адміністрацыйна раздзелены на графствы Заходні Сасекс, Усходні Сасекс і горад Брайтан і Хоўв. Горад Брайтан і Хоўв створаны як унітарная ўлада ў 1997 годзе; гарадскі статус нададзены ў 2000 годзе. Да таго часу Чычэстэр быў адзіным горадам-сіці Сасекса.
Ланцуг пагоркаў перасякае Сусекс і канчаецца скалістым мысам Бічы Хэд. Пагоркі крэйдавай фармацыі і пакрытыя трафянікам. Ад пагоркаў цягнецца ўрадлівая і лясістая раўніна. Паміж Соўт Доўнс і морам, а таксама і ў багністых мясцінах на ўсходзе ад Бічы Хэд, шмат урадлівых зямель.
Клімат
правіцьКлімат Сусекса мяккі, жніво ранняе. Пшаніца, авёс, ячмень, рэпа — галоўныя земляробныя культуры. На ўсходзе вырошчваюць шмат хмелю. Развіта жывёлагадоўля. Вядомыя сноўтноўдскія авечкі і сусекскія пароды быдла.
Населеныя пункты
правіцьГалоўныя гарады — Чычэстэр, Брайтан, Гастынгс, Арондэль, Рай, Іст-Грынстэд, Вінчэльсі. У прыморскіх гарадоў ёсць пляжныя зоны, на якія значны попыт летам.
Гісторыя
правіцьСучасны Сусекс і пераважная частка графства Сурэй займаюць тэрыторыю другога каралеўства заснаванага саксамі, адно з сямі каралеўстваў заснаваных англасаксамі ў канцы V ст., пасля ўварвання ў Брытанію. Пасля валадарства караля Осмунда (765—770) каралеўства трапіла пад уплыў больш моцнага суседа — каралеўства Мерсіі, а ў IX ст. перайшло пад уладу Уэсэкса.
Тапаніміка
правіцьНазва паходзіць ад старажытнасаксонскага Sūþ Seaxe — ”паўднёвыя саксы”[2].
Зноскі
- ↑ Найменне артыкула паводле: Англасаксонскае заваяванне // БЭ у 18 т. -- Т.1. -- С. 346.
- ↑ Sussex, Definition of Sussex from Webster's New World College Dictionary(недаступная спасылка). Webster's New World College Dictionary. Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2016. Праверана 30 January 2013.