Сафія Адлерспарэ
Сафія Адальфіна Адлерспарэ (шведск.: Sophie Adlersparre; 6 сакавіка 1808 года — 23 сакавіка 1862 года) — шведская мастачка.
Сафія Адлерспарэ | |
---|---|
Імя пры нараджэнні | Sophie Adlersparre |
Дата нараджэння | 6 сакавіка 1808[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 сакавіка 1862[2][4][…] (54 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Аксель Адлерспарэ[d][3] |
Род дзейнасці | мастачка |
Жанр | партрэт[2] |
Уплыў | Леон Канье[d], Карл Густаў Кварнстрём[d], Йохан Густаў Сандберг[d] і Олаф Йохан Сёдермарк[d] |
Уплыў на | Амалія Ліндэгрэн[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзілася 6 сакавіка 1808 года ў шведскай камуне Мёрбюлонга. Бацька Сафіі — лютэранскі дваранін, Аксель Адлерспарэ (1763—1838), губернатар вострава Эланд, маці — Караліна фон Арбін. Цікавасць да выяўленчага мастацтва выявілася ў дачкі з дзяцінства. Першапачаткова дзяўчынка вучылася жывапісу ў мастака Карла Густава Педерсена, які папаў на востраў Эланд пасля караблекрушэнне. У 1830 годзе сям’я пераехала ў Стакгольм. Сафія атрымала адукацыю ў мастакоў Карла Густава Кварнстрэма (1810—1867), Ёхана Густава Сандберга і Олафа Ёхана Сёдермарка (1790—1848). Дэбютавала як мастаяка у 1836 годзе, калі прынцэса Жазэфіна Лейхтэнбергская, будучая каралева Швецыі, замовіла ў яе свой партрэт.
Творчасць
правіцьДля вывучэння мастацтва жывапісу Адлерспарэ зрабіла некалькі паездак у Германію, Італію і Францыю. У 1839-1840-х гадах яна вучылася ў Парыжы ў Леона Канье, пазнаёмілася з мастакамі Карлам Вальбомам і Перам Вікенбергам. Па вяртанні ў Швецыю адкрыла школу мастацтва, дзе сярод яе вучняў была шведская мастачка Амалія Ліндэгрэн.
У 1845 годзе каралева Швецыі аплаціла Сафіі далейшую вучобу ў Парыжы; у 1845—1846 гадах яна вучылася ў Дрэздэне ў нямецкіх мастакоў Юхана Крысціяна Клаўсена Даля і Каспара Давіда Фрыдрыха, яны разам капіявалі карціны старых майстроў. У 1851—1855 гадах жыла і вучылася ў гарадах Мюнхен, Балоння, Фларэнцыя і Рым. У Рыме яна была членам шведскай і нямецкай калоніі мастакоў, удзельнічала ў руху Назарэйцаў, якім кіраваў мастак Фрыдрых Овербек.
У Рыме Сафія Адлерспарэ перайшла ў каталіцтва, напісала партрэт папы Пія IX. У яе працах гэтых гадоў адчувалася ўплыў рамантызму і жывапісу мастака Рафаэля. У 1855 годзе Адлерспарэ наведала Швецыю, дзе яе работы былі выстаўлены ў каралеўскім палацы.
У 1862 годзе Адлерспарэ вярнулася на пастаяннае жыхарства ў Швецыю. Там ёй была прызначаная пенсія ад Litteratörernas och Artisternas pensionsförening. Неўзабаве пасля атрымання першага плацяжу мастачка памерла.
У цяперашні час карціны Сафіі Адольфіны Адлерспары захоўваюцца ў Гарадскім музеі Стакгольма, Нацыянальным музеі Швецыі («Прынцэса Жазэфіна», 1841; «Партрэт Оскара першага», 1846; «Аксель фон Арбін і Генрыэта», 1858 і інш.), у замку Крагехольм і ў прыватных калекцыях. Шэраг партрэтаў членаў каралеўскай сям’і, партрэт Пія IX знаходзяцца ў каралеўскіх калекцыях.
Галерэя
правіць-
Партрэт прынцэсы Жазэфіны Лейхтэнбергскай
-
Партрэт прынцэсы Жазэфіны Лейхтэнбергскай
-
Партрэт Марыі Дзіцш
-
Аўтапартрэт
-
Партрэт мужчыны
-
Партрэт Генрыэтты Фрэдрыкі фон Арбін і Акселя Ота фон Арбін
Зноскі
- ↑ RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
- ↑ а б в г Sophie Adolphine Adlersparre — 1917.
- ↑ а б Ås (Kalmar län) kyrkoarkiv, Husförhörslängder, SE/VALA/00464/A I/1 (1806-1822), bildid: C0029441_00198 Праверана 27 сакавіка 2018.
- ↑ Sofia Adolfina Adlersparre — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ↑ S:ta Eugenia katolska församlings kyrkoarkiv, Död- och begravningsböcker, latinska, SE/SSA/0108/F I/1 (1801-1868), bildid: 00067712_00171 Праверана 4 лютага 2020.
- ↑ A. S. Adlersparre // https://gravar.se/forsamling/katolska-kyrkogarden-i-stockholm/katolska-kyrkogarden/0/ix/a-s-adlersparre — Gravar.se. Праверана 27 сакавіка 2018.
- ↑ KulturNav — 2016. Праверана 28 лютага 2016.
Літаратура
правіць- Österberg, Carin et al., Svenska kvinnor: föregångare, nyskapare. Lund: Signum 1990 ISBN 91-87896-03-6
- Stålberg, Wilhelmina & P. G. Berg. Anteckningar om svenska qvinnor 1864—1866
- Källor: Dagbok, i sammandrag meddelad av Sofie Leijonhufvud i Tidskr. för hemmet, Årg. 5—6, 1863—64;
- Kvinnornas egen konstutställning (Idun, 1911, s. 146); J. Roosval, Svenskt konstgalleri (1912);
- Ida Trotzig, Sophie Adlersparre (Idun, 1911, s. 406);
- Svenska konstnärinnors utställning 1—30 mars 1911. Kataloe.