Эланд

востраў у Балтыйскім моры

Эланд (шведск.: Öland) — шведскі востраў у Балтыйскім моры, плошча 1342 км², другі па памеры востраў у Швецыі пасля Готланда і самая маленькая з гістарычных правінцый Швецыі. Востраў часта называюць таксама «краінай ветракоў». Галоўны горад — Боргхальм.

Эланд
Öland
Герб правінцыі Эланд
Герб Эланда
Размяшчэнне правінцыі Эланд на карце Швецыі
Правінцыя Эланд на карце Швецыі
Рэгіён Гёталанд
Лены Лен Кальмар
Плошча 1342 км²
Сімвалы правінцыі
Жывёла звычайны салавей (Luscinia luscinia)

Прырода правіць

Паверхня — вапняковае плато вышынёй да 57 м. Развіты карст. Хвойныя і шыракалістыя лясы, верасоўнікі. Рэзерват Отэбю.

Гісторыя правіць

У пачатку XX стагоддзя на востраве пражывала каля 3700 чалавек, у 1974 годзе 21200; у цяперашні час насельніцтва вострава складае каля 24600 чалавек, але летам на востраў прыязджае да 500 тыс. турыстаў.

З асноўнай тэрыторыяй Швецыі злучаны пабудаваным у 1972 годзе мостам праз праліў Кальмарсунд. Непадалёк ад вострава 1 чэрвеня 1676 года адбылася Эландская бітва паміж шведскім і аб’яднаным дацка-галандскім флатамі.

Гаспадарка правіць

Пасевы збожжавых культур, цукровых буракоў; жывёлагадоўля.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць