Сафі (Сафія) Рыбінг (шведск.: Sofie Ribbing; 6 сакавіка 1835 - 7 снежня 1894) — шведская мастачка Дзюсельдорфскай школы, спецыялізавалася на партрэтах і жанравых сцэнах.

Сафі Рыбінг
Фатаграфія
Дата нараджэння 6 сакавіка 1835(1835-03-06)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 7 снежня 1894(1894-12-07)[1][2] (59 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастачка
Жанр партрэт
Вучоба
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

 
Карціна «Маляванне хлопчыкаў» (1864)

Нарадзілася 6 сакавіка 1835 года ў мястэчку Адэлёф муніцыпалітэта Транас ў сям'і Пера Арвіда Рыбінга (Per Arvid Ribbing) і яго жонкі Караліны Аўгусты Эрэкроны (Carolina Augusta Ehrencrona). Яе бацька быў старшынёй мясцовага акруговага суда.

Калі дзяўчынцы было чатыры гады, уся сям'я пераехала ў прыход побач з Ёнчэпінгам. З 1850 года Сафі вучылася ў Каралеўскай акадэміі вольных мастацтваў, а затым працягнула навучанне ў Дзюсельдорфскай Акадэміі мастацтваў у Карла Зона, які пасля стаў прэзідэнтам Акадэміі.

Пазней яна накіравалася ў Парыж і працавала ў студыі Жана-Батыста Цісье, затым працягнула навучанне ў Бруселі ў мастака і гравёра Луі Гале.

У 1860-х гадах у Сафі Рыбінг была студыя ў Капенгагене. У 1866 годзе пад заступніцтвам Гале яна ўпершыню правяла паказ сваіх работ у брусельскім салоне. У тым жа годзе яна паспяхова ўдзельнічала ў Стакгольме на прамысловай выставе. Пазней здзейсніла працяглыя паездкі ў Лондан, дзе правяла выставы ў 1872 і 1888 гадах, і наведала Гаагу. Таксама некаторы час яна правяла ў Рыме са сваёй сяброўкай, мастачкай Агнес Бёр'есан.

Работы мастачкі можна ўбачыць у замку Фрэдэрыксборг, Нацыянальным музеі Швецыі, Гётэбаргскім мастацкім музеі, а таксама ў Нацыянальнай галерэі Нарвегіі.

Памерла 7 снежня 1894 года ў Осла падчас наведвання Нарвегіі. Замужам не была.

У 2016 годзе Савет па нацыянальнай спадчыне Швецыі (Riksantikvarieämbetet) абраў карціну Сафі Рыбінг — «Маляванне хлопчыкаў» (1864) — як адзін з твораў, якія прадстаўляюць Швецыю на фестывалі «Europeana 280» — святкаванні агульнай мастацкай спадчыны Еўропы.

Галерэя правіць

Літаратура правіць

  • Carin Österberg і іншыя. Svenska kvinnor: föregångare, nyskapare. Lund: Signum 1990, ISBN 91-87896-03-6.

Спасылкі правіць

Зноскі

  1. а б RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. а б Sophie Ribbing // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Union List of Artist Names — 2008. Праверана 21 мая 2021.