Сахалінскі заліў
заліў Ахоцкага мора
Сахалі́нскі залі́ў[1] (руск.: Сахалинский залив) — заліў Ахоцкага мора паміж узбярэжжам Азіі на поўнач ад вусця ракі Амур і паўночным ускрайкам вострава Сахалін.
Сахалінскі заліў | |
---|---|
руск. Сахалинский залив | |
![]() | |
53°37′20″ пн. ш. 141°36′43″ у. д.HGЯO | |
Вышэйстаячая акваторыя | Ахоцкае мора |
Краіна | |
Тып | заліў |
Найбольшая глыбіня | 50 м |
Заліў шырока адчынены на поўнач, а на поўдні звужаецца і пераходзіць у Амурскі ліман. Пралівам Невяльскога злучаецца з Татарскім пралівам і Японскім морам. Шырыня заліва дасягае 160 км, глыбіні да 50 м. Прылівы няправільныя, сутачныя, вышынёй да 2—3[1] м. Ад лістапада да чэрвеня заліў укрыты лёдам.
Вядзецца прамысловае рыбалоўства. Ва ўсходняй частцы Сахалінскага заліва знаходзіцца порт Маскальво.
Зноскі
- ↑ а б БелЭн 2002.
Літаратура
правіць- Сахалінскі заліў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 205. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Сахалинский залив // Большая советская энциклопедия: [в 49 т.] / гл. ред. Б. А. Введенский. — 2-е изд. — М.: Большая советская энциклопедия, 1955. — Т. 38. Самойловка−Сигиллярии. — С. 154. (руск.)
- Сахалинский залив // Словарь современных географических названий./ Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова. — Екатеринбург: У-Фактория, 2006. (руск.)