Сацыял-дэмакратычная рабочая партыя Швецыі
Сацыял-дэмакратычная партыя Швецыі (шведск.: Sveriges socialdemokratiska arbetarepartiet) — старэйшая палітычная партыя краіны (належыць да левага кірунку). Заснавана ў 1889 годзе ў Стакгольме. З 1897 года дзейнічала партыйная праграма, прынятая на ўзор Эрфурцкай праграмы сацыял-дэмакратычнай партыі Германіі (на аснове марксізму).
Сацыял-дэмакратычная партыя Швецыі | |
---|---|
шведск.: Sveriges socialdemokratiska arbetarepartiet | |
Лідар | Магдалена Андэрсан |
Дата заснавання | 1889 |
Штаб-кватэра | Стакгольм, Швецыя |
Краіна | |
Ідэалогія | сацыял-дэмакратыя, дэмакратычны сацыялізм |
Інтэрнацыянал | |
Маладзёжная арганізацыя | Маладзёжная ліга шведскіх сацыял-дэмакратаў[d] |
Колькасць членаў | 120 091 |
Сайт | www.socialdemokraterna.se |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Да 1899 года дамінавала рэвалюцыйная група А. Даніельсана, потым вылучылася памяркоўнае крыло на чале з К. Я. Брантынгам (лідар партыі з 1907 года; у 1920, 1921—1923, 1924—1925 прэм’ер-міністр Швецыі).
З 1930-х гадоў ідэалогія — рэфармізм (шведскі сацыялізм), у знешняй палітыцы — нейтралітэт краіны.
У 1932—1976, 1982—1991 і з 1994 года кіруючая партыя (у час прэм’ерства Брантынга і ў 1925—1926, 1991—1994 гадах ва ўрадавай кааліцыі з іншымі партыямі).
Іншыя прэм’ер-міністры Швецыі ад партыі:
- Р. Сандлер (1925—1926)
- П. А. Хансан (1932—1946)
- Т. Эрландэр (1946—1969)
- С. У. Пальмэ (1969—1976, 1982—1986)
- І. Г. Карлсан (1986—1991, 1994—1996)
- К. Більт (1991—1994)
- Х. Персан (1996—2006)
- С. Лёвен (2014—2021)
- М. Андэрсан (з 2021)
Друкаваны орган — газета «Arbetet» («Рабочы»). Уваходзіць у Сацыялістычны інтэрнацыянал.
Зноскі
- ↑ http://progressive-alliance.info/2810-2/ Праверана 15 сакавіка 2019.
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).