Саша 3%
Саша 3 %, або Саша тры працэнты, таксама вядомы і як адлюстраваны варыянт Мы 97 %, або Мы дзевяноста сем працэнтаў — палітычны тэкставы мем, які высмейваў нізкі ўзровень падтрымкі Аляксандра Лукашэнкі ў інтэрнэт-апытаннях падчас выбарчай кампаніі прэзідэнта Беларусі ў 2020 годзе.
Падчас выбарчай кампаніі 2020 года мем «Саша 3 %» стаў адной з мянушак Аляксандра Лукашэнкі, шырока ўжываўся падчас акцый пратэсту 2020 года.
Гісторыя
правіцьУ Беларусі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2020 года сацыяльныя апытанні на рэйтынг палітыкаў былі забароненыя ўладамі рэжыму Лукашэнкі. Увогуле, незалежныя сацыялагічныя даследаванні, якія дазволілі б аб’ектыўна ацаніць рэйтынг патэнцыяльных кандыдатаў, у Беларусі не праводзяць[1] пасля разгрому НІСЭПІ ў 2016 годзе.
У канцы мая 2020 года, перад татальнай забаронай анлайн-апытанняў, папулярныя беларускія выданні Onliner.by, Наша Ніва, Telegraf.by, Радыё «Свабода», Tut.by, а таксама некалькі іншых тэлеграм-каналаў правялі анлайн-апытанні, паводле якіх у абсалютнай большасці выпадкаў Лукашэнка набраў толькі 3 % галасоў і менш.
Інтэрнэт-апытанні (май 2020 года)
- Зялёным і цёмным — кандыдат, які заняў першае месца;
- Жоўтым і цёмным курсівам — кандыдат, які заняў другое месца;
- Чырвоным — вынік Аляксандра Лукашэнкі.
Апытанне | TUT.by Архівавана 2 чэрвеня 2020. | Наша Ніва | Telegraf.by Архівавана 9 чэрвеня 2020. | Onliner.by Архівавана 30 мая 2020. | Svaboda.org |
---|---|---|---|---|---|
Дата правядзення | 20.05.2020 | 20.05.2020 | 22.05.2020 | 26.05.2020 | 26.05.2020 |
Прынялі ўдзел | 70 029 | 16 526 | 35 775 | 32 128 | 9 705 |
Бабарыка | 54,91 % | 49,7 % | 52,43 % | 56 % | 32 % |
Ганцэвіч | 0,34 % | — | 0,62 % | — | 0 % |
Дзмітрыеў | 0,58 % | 0,32 % | 0,33 % | 0,29 % | 0 % |
Канапацкая | 4,14 % | 2,5 % | 1,7 % | 1,4 % | 1 % |
Лукашэнка | 6,24 % | 2,96 % | 3,90 % | 3 % | 1 % |
Ціханоўская | 12,71 % | 18,39 % | 17,37 % | 12 % | 51 % |
Цапкала | 15,22 % | 7,5 % | 9,8 % | 17 % | 7 % |
Чэрачэнь | 0,72 % | 0,28 % | 0,16 % | — | 0 % |
Гайдукевіч | 1,28 % | 0,65 % | 3,93 % | 0,4 % | — |
Губарэвіч | 0,45 % | — | 0,23 % | — | 0 % |
Кісель | 0,63 % | — | 0,22 % | — | 0 % |
Кавалькова | 0,37 % | — | 0,21 % | — | 0 % |
Казлоў | 0,64 % | — | 0,61 % | 0,32 % | 1 % |
Няпомняшчых | 0,4 % | — | 0,4 % | — | 0 % |
Таболіч | 1,37 % | 2,3 % | 0,25 % | 0,9 % | 2 % |
Супраць усіх | — | 15,37 % | 7,8 % | 7,7 % | 4 % |
Маштабнае падзенне рэйтынгу Лукашэнкі шырока абмяркоўвалі, ён атрымаў мянушку «Саша тры працэнты»[5][6][7][8]. Палітычны аглядальнік Арцём Шрайбман адзначыў, што палітычны мем пра 3 % стаў адным з самых паспяховых у сучаснай гісторыі краіны[9]
У чэрвені з’явіліся іншыя варыянты: «Уходи 3 %» і «ПСІХОЗ%». Прадстаўнікі розных прафесій пачалі фатаграфавацца з сімвалам 3 % і размяшчаць здымкі ў сацыяльных сетках і Інтэрнэце. Некаторыя беларускія кампаніі сталі прапаноўваць зніжкі 3 %, намякаючы на рэйтынг Лукашэнкі[10]. Мем «Саша 3 %» пачалі выяўляць на плакатах, друкаваць на майках і дадаваць як хэштэг у сацыяльных сетках. Часам гэты мем спалучалі з іншымі, напрыклад, да працэнта дадавалі вусы — намёк на вусы Лукашэнкі[11].
Рэакцыя Лукашэнкі
правіцьУ інтэрв’ю Лукашэнка прасіў не называць яго тараканам, Сашам 3 % і іншымі мянушкамі. Ён заявіў, што яго рэйтынг не можа быць такім нізкім.[10][12]
Гл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ Андрэй Шынгароў (2020-06-02). "Канкурэнт Аляксандра Лукашэнка на выбарах — жонка арыштаванага блогера. Яе кампанія праходзіць пад лозунгам «Стоп таракан», прычым з поспехам". Meduza.
- ↑ Алег Гайдукевіч здымаецца з выбараў(недаступная спасылка). Naviny.by. Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2020. Праверана 14 студзеня 2021.
- ↑ Ад 10 тысяч да 200 тысяч. Колькі подпісаў за тыдзень сабралі за будучых кандыдатаў у прэзідэнты(недаступная спасылка). TUT.BY. Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2020. Праверана 14 студзеня 2021.
- ↑ Наталля Кісель, якая нібыта сабрала 108 тысяч подпісаў, знялася з выбараў. І зірніце, каму яна «перадае» подпісы . Наша Ніва (15 чэрвеня 2020).
- ↑ Саша тры працэнта
- ↑ «Усе стаміліся, Саш, нават ты»: Як сацыяльныя сеткі смяюцца з вельмі нізкага рэйтынга Лукашэнкі
- ↑ «Трохпрацэнтны таракан»: як у Беларусі спее Майдан і канец эпохі Лукашэнкі
- ↑ Мельнічук Т.. Крымінал і ніякай палітыкі? // "Зразумеў, што да яго прыйдуць і надзенуць наручнікі". Беларускі банк Газпрама патрапіў пад перадвыбарны гнеў Лукашэнкі . BBC (12 чэрвеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 13 чэрвеня 2020. Праверана 13 чэрвеня 2020.
- ↑ news.tut.by Архівавана 4 снежня 2020.
- ↑ а б Жарти про Сашу 3 % стають головним мемом Білорусі — як на це реагує сам Лукашенко? Спойлер: злиться
- ↑ Головні меми президентських виборів у Білорусі: «Саша 3 %» та «Стоп тарган!»
- ↑ Лукашенко: Да вы хоть верите, что у действующего президента 3 %? Архівавана 7 жніўня 2020.