Арцём Генадзевіч Шрайбман

беларускі палітолаг, журналіст

Арцём Шрайбман — беларускі палітолаг, аналітык, журналіст. Пазаштатны аўтар TUT.BY[1], запрошаны эксперт Маскоўскага Цэнтра Карнегі, заснавальнік аналітычнага агенцтва Sense Analytics[2].

Арцём Генадзевіч Шрайбман
02 shraibman photo 20200118.jpg
Род дзейнасці палітолаг, журналіст
Дата нараджэння 1 кастрычніка 1991(1991-10-01) (31 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў Гомелі. Навучаўся ў гімназіі № 71 Гомеля з паглыбленным вывучэннем англійскай мовы. Падчас навучання выйгрываў алімпіяды па матэматыцы і прадмеце «Чалавек. Грамадства. Дзяржава». У 2008 годзе быў узнагароджаны прэміяй спецыяльнага фонда прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па працы з адоранными навучэнцамі[3].

Жанаты з журналісткай Вікторыяй Луд з чэрвеня 2017 года[4].

АдукацыяПравіць

2014 — Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (Мінск), бакалаўр па спецыяльнасці «Міжнароднае права».

2018 — Лондонская школа эканомікі, магістр па спецыяльнасці «Палітыка і камунікацыя».

ДзейнасцьПравіць

З 2012 па 2014 год працаваў у беларускім навастным агенцтве «БелаПАН». Супрацоўнічаў з англамоўным аналітычным парталам пра Беларусь BelarusDigest.com. Стажыраваўся ў нямецкім Бундэстагу ў камандзе Олівера Касчмарэка з Сацыяльна-дэмакратычнай партыі Германіі, а таксама 1 месяц у дзелавым штотыднёвіку «Белорусы и рынок».

З 2014 па 2019 год адказваў за раздзел «Палітыка» на беларускім партале TUT.BY. З 2019 года А. Шрайбман публікуецца ў выданні як незалежны эксперт.

З 2016 года ўзаемадзейнічае з Маскоўскім Цэнтрам Карнегі ў якасці аглядальніка па тэмам унутранай і знешняй палітыкі Беларусі.[5]

Таксама ў 2016 годзе працаваў на працягу паўгады дарадчыкам пастаяннага каардзінатара ААН па пытаннях палітычнага развіцця Беларусі.

У 2019 году заснаваў уласнае аналітычнае агенцтва Sense Analytics, якое выдае выдае аналітычныя бюлетені на англійская і рускай мове па падпісцы. У выданнях збіраецца асноўная інфармацыя пра палітычную і эканамічную сітуацыю ў Беларусі. Бюлетені набываюць дыпламатычныя прадстаўніцтвы, палітычныя фонды і міжнародныя арганізацыі, якія працуюць з Беларуссю.

ПраектыПравіць

Са жніўня 2018 года вядзе свой канал у Telegram, у якім анансуе публікацыі ў анлайн-выданнях, інтэрвью і дзеліцца ўласнымі меркаваннямі аб палітычнай сітуацыі ў Беларусі. Канал актыўна рос з пачатку красавіка 2020 года, калі пачалася прэзідэнцкая выбарчая кампанія. Па стану на снежань 2020 года колькасць падпісчыкаў канала складала больш за 42 тысячы чалавек, і ён знаходзіўся ў першай двадцаццы беларускіх каналаў пра палітыку[6].

На афіцыйным YouTube-канале TUT.BY са студзеня 2019 па красавік 2020 выхадзіла праграма «руск.: Разжёвано». У кароткіх роліках у лаканічная манеры А. Шрайбман дзяліўся ўласным меркаваннем аб актуальных грамадска-палітычных падзеях у Беларусі. Апошнік ролік выйшаў у красавіку 2020 года і быў прысвечаны рэакцыі беларускіх уладаў на распаўсюджванне COVID-19 у Беларусі.

На YouTube-канале «TUT.BY.Политика» у перыяд прэзіденцкіх выбараў 2020 года выйшлі інтэрвью Арцёма Шрайбмана з вядучымі палітыкамі: з незарэгістраванымі кандыдатамі ў прэзідэнты Віктарам Бабарыка і Валерыем Цэпкала, з кандыдатам у прэзідэнты Святланай Ціханоўскай, якая на перадачы была разам з Веранікай Цэпкала і Марыей Калеснікавай.

ПераследПравіць

3 чэрвеня 2021 года на АНТ выйшла інтэрв’ю з палітвязням Раманам Пратасевічам, які абвінаваціў Арцёма Шрайбмана ў тым, што ён браў удзел у каардынацыйным штабе-чаце пратэстаў 2020 года. У выніку таго што «рызыкі знаходжання ў Беларусі вельмі ўзраслі», Арцём Шрайбман быў вымушаны з’ехаць ва Украіну[7].

2 снежня 2021 года стала вядома, што тэлеграм-канал Арцёма Шрайбмана суд прызнаў экстрэмісцкім[8].

ЗаўвагіПравіць

СпасылкіПравіць