«Стоп таракан!» — беларускі палітычны лозунг. Таксама вядомая форма «Стоп таракан — No pasaran!». Упершыню з’явіўся падчас прэзідэнцкай кампаніі ў Беларусі на прамой трансляцыі блогера Сяргея Ціханоўскага. Таракан са слогана з’яўляецца аналогіяй на Аляксандра Лукашэнку. Пазней лозунг неаднаразова скандаваўся на пікетах і акцыях пратэсту.

Плакат з выявай таракана на акцыі пратэсту ў Мінску 26 кастрычніка 2020 года.

Гісторыя правіць

Слоган узнік пасля сустрэчы Сяргея Ціханоўскага з жыхаркай Глыбокага Людмілай Барэйка. У сваім апавяданні пра жыццё ў Беларусі на прамой трансляцыі яна згадала казку Карнея Чукоўскага «Тараканішча». Аповед стаў алегорыяй на страх, які ахапіў беларусаў за час кіравання Аляксандра Лукашэнкі[1].

Не было ў мяне мэты зняважыць гэтага прэзідэнта. Аднак мне ўзгадалася гэтая казка, таму што яна характарызуе ўвесь наш урад, усе баяцца аднаго чалавека, што б ён не казаў, як бы не абражаў усіх і ўвесь народ у тым ліку. Пагражаў, а ўсе стаялі, апусціўшы галовы, і баяліся нешта сказаць. Менавіта гэтак сама адбывалася і ў казцы. І як лозунг ёсць у Беларусі “Жыве Беларусь!”, так ёсць і лозунг “Стоп таракан!”.
—Людміла Барэйка ў эфиры Радыё Рацыя[1]


Мянушкай «Таракан» беларускія пратэстоўцы пачалі называць Аляксандра Лукашэнку напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Таксама Ціханоўскі адзначаў, што Лукашэнка падобны да героя казкі «Тараканішча» сваімі кусцістымі вусамі[2].

«Стоп таракан!» стаў лозунгам палітычнай кампаніі Сяргея[3]. Ён заклікаў прыходзіць на пікеты з тапачкамі, каб «прыплюхнуць таракана». Пазней кіраўнік ЦВК Лідзія Ярмошына ўспрыняла фразу як пагрозу забойствам у свой адрас[4]. Пасля таго, як Ціханоўскага не дапусцілі да выбараў, выраз стаў лозунгам прэзідэнцкай кампаніі яго жонкі Святланы Ціханоўскай[3].

Падчас пратэстаў супраць арышту Ціханоўскага і іншых кандыдатаў, іранічны лозунг стаў адным з лозунгаў пратэсту[5]. У чэрвені 2020 года пад хэштэгам «#стоптаракан» праводзіўся інтэрнэт-флэшмоб, у якім карыстальнікі выказвалі сваю незадаволенасць станам спраў у краіне[6]. Лозунг скандаваўся на пікетах і акцыях пратэсту[7][8], а таксама з’яўляўся на плакатах і таблічках у трамваях[9][10].

Аналіз правіць

«Стоп таракан!», імаверна, стаў першым прэцэдэнтным (аўтарскім) лозунгам-цытатай, уведзенай у грамадскае абарачэнне ў Беларусі ў 2020 годзе[11]. Слоган выказвае негатыўны пасыл да ўлады, персаналіям-антыгероям[12]. Па некаторых ацэнках, лозунг з’яўляецца дэгуманізавальным[13].

Ацэнка правіць

Палітычны аглядальнік Арцём Шрайбман канстатаваў, што «Стоп таракан» стаў адзіным лозунгам Сяргея Ціханоўскага, і што ён змог эфектыўна каналізаваць настроі грамадзян краіны[14].

Некаторымі супрацоўнікамі беларускай міліцыі лозунг быў ацэнены як супрацьпраўны, антыўрадавы і дыскрымінуючы ўладу[15].

Зноскі

  1. а б Слоган кампаніі Ціханоўскіх з'явіўся дзякуючы пенсіянерцы з Глыбокага . Беларускае Радыё Рацыя (12 чэрвеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2021. Праверана 7 лістапада 2023.
  2. Британская The Times подхватила лозунг белорусского протеста «Стоп, таракан» (руск.). UDF. Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2023. Праверана 7 лістапада 2023.
  3. а б Соколов, Михаил. Лукашенко страшнее коронавируса? (руск.). Радио Свобода (9 чэрвеня 2020). Праверана 6 снежня 2023.
  4. Глеб Гаврик, Елена Гункель. Правозащитник о том, что грозит Бабарико и Тихановской (руск.). Deutsche Welle (18 чэрвеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 1 сакавіка 2022. Праверана 8 лістапада 2023.
  5. Елена Куренкова. Голосование по-новому, вера в коронавирус и сила протеста: с чем на выборы в Беларуси идут оппоненты Лукашенко (руск.). Hromadske (31 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2023. Праверана 8 лістапада 2023.
  6. Европейщина. Военные и врачи начали выкладывать фото против Лукашенко. Чем ответят спортсмены? (руск.). by.tribuna.com (22 чэрвеня 2020). Праверана 8 лістапада 2023.
  7. Тапки c надписью «прихлопни таракана» и «прихлопни борщеварку» на Комаровке (руск.). Салідарнасць (24 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2023. Праверана 8 лістапада 2023.
  8. "Стоп таракан!". Могилевчане отбили человека от задержания и провели две акции протеста в один день (руск.). Праваабарончы цэнтр «Вясна» (6 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 8 верасня 2022. Праверана 8 лістапада 2023.
  9. В Гродно парень вышел на пикет с плакатом «Стоп таракан» (руск.). Хартыя’97. Архівавана з першакрыніцы 15 кастрычніка 2021. Праверана 8 лістапада 2023.
  10. Видеофакт: По Минску курсирует трамвай с табличкой «Стоп таракан!» (руск.). Хартыя’97. Архівавана з першакрыніцы 7 лістапада 2023. Праверана 8 лістапада 2023.
  11. Zinkevič, A. & Prenner, M. K. 2021.
  12. Żanna Sładkiewicz 2022.
  13. Вадим Можейко. Лозунги протестов в Беларуси — 2020 (руск.). Наше Мнение (7 лістапада 2023). Архівавана з першакрыніцы 8 лістапада 2023. Праверана 8 лістапада 2023.
  14. Владимир Соловьев. Тапкозакидательские настроения (руск.). Коммерсантъ (28 мая 2020). Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2023. Праверана 8 лістапада 2023.
  15. Выкрикивал антиправительственный лозунг «Стоп таракан!» закрытым ртом: как судили Щукина (руск.). Наш дом (20 чэрвеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2023. Праверана 8 лістапада 2023.

Літаратура правіць