Саўтгемптан

(Пасля перасылкі з Саўтхэмптан)

Саўтге́мптан (англ.: Southampton, МФА: [saʊθˈhæmptən]) — горад і порт на паўднёвым узбярэжжы Вялікабрытаніі, на беразе Ла-Манша.

Саўтгемптан
англ.: Southampton
Краіна
Каардынаты
Плошча
  • 51,47 км²
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 271 173 чал. (2016)[2]
Часавы пояс
Тэлефонны код
0238
Паштовыя індэксы
SO
Афіцыйны сайт
Саўтгемптан на карце Вялікабрытаніі
Саўтгемптан (Вялікабрытанія)
Саўтгемптан
Саўтгемптан (Вялікабрытанія)
Саўтгемптан
Саўтгемптан на карце Англіі

Саўтгемптан атрымаў гарадскі статус у 1964 годзе.[3]

Насельніцтва 222 тыс. жыхароў (2005). Плошча 49,84 км². Паштовыя індэксы SO14-SO19. Тэлефонны код 023.

Гісторыя правіць

 
Сярэднявечная гарадская сцяна

Горад узнік на месцы старажытнарымскага паселішча Clausentum, вядомага з 43 г. н.э. У Сярэднявеччы Саўтгемптан ператварыўся ў адзін з вядучых портаў Англійскага каралеўства. Адсюль вывозілі воўну і скуру, а наўзамен увозілі віно з Аквітаніі. Для Плантагенетаў гэта быў мост, які злучаў іх французскія ўладанні з Англіяй. У 1447 г. Саўтгемптан быў надзелены правамі графства.

У XVII і XVIII стст. саўтгемптанскі порт прыйшоў у заняпад і ажыў толькі з прыходам чыгуначнага паведамлення з Лонданам у 1840 г. Глыбіня бухты дазволіла размясціць тут сучасны док, да якога маглі прычальваць гіганцкія марскія судны. Менавіта з Саўтгемптана адправіўся ў свой фатальны круіз «Тытанік». Тутака ж пачыналіся рэйсы і яго субрата «Алімпік». Сюды ж прыходзіў іх трэці субрат «Брытанік»: у прыватнасці, для выгрузкі параненых першай сусветнай.

У 1862 г. у Саўтгемптане быў заснаваны Інстытут Хартлі (цяпер універсітэт), а ў 1951 г. пачалося будаўніцтва нафтаперапрацоўчага завода і нафтаналіўнога порта.

Палітыка правіць

Саўтгемптан кіруецца саветам унітарнай адзінкі, які складаецца з 48 дэпутатаў, выбраных у 16 акругах. У выніку апошніх выбараў 26 месцаў у савеце займаюць кансерватары[4].

Утварэнне правіць

У 1952 г. Універсітэцкі каледж Хартлі атрымаў каралеўскую хартыю і быў ператвораны ў Саўтгемптанскі ўніверсітэт, які ў наш час уваходзіць у групу 20 найбольш прэстыжных універсітэтаў Вялікабрытаніі (групу «Расел»).

Эканоміка правіць

У Саўтгемптане размешчана штаб-кватэра Carnival Corporation & plc, англа-амерыканскай кампаніі, найбуйнейшага ў свеце аператара круізных судоў. Акцыі кампаніі ўваходзяць у індэксы S&P 500 і FTSE 100.

Вядомыя ўраджэнцы і жыхары правіць

Зноскі

  1. а б в archINFORM — 1994. Праверана 5 лістапада 2018.
  2. https://web.archive.org/web/20190709042006/http://www.citypopulation.de/UK-Cities.html
  3. City Status for Southampton. The Times. February 12, 1964.
  4. Дэпутаты гарадскога савета

Літаратура правіць

Спасылкі правіць