Саўцавічы
Са́ўцавічы[1] (трансліт.: Saŭcavičy, руск.: Савцевичи) — вёска ў Баранавіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Маўчадскага сельсавета. Размешчана за 36 км на паўночны захад ад Баранавіч, за 10 км ад чыгуначнай станцыі Міцкевічы на лініі Баранавічы—Ліда. Насельніцтва 92 жыхары, 48 гаспадарак (2005).
Вёска
Саўцавічы
| ||||||||||||||||||||
Назва
правіцьАснова Saut- у літоўскіх аднаасноўных адыменных прозвішчах Sautkus, Saučiulis.
Гісторыя
правіцьУ 1905 годзе ў Люшнеўскай воласці Слонімскага павета Гродзенскай губерні, дзейнічала народнае вучылішча.
З 1921 года ў складзе Польшчы, вёска Люшнеўскай гміны Слонімскага павета.
З 1939 года ў БССР. З 15 студзеня 1940 года ў Гарадзішчанскім раёне Баранавіцкай, з 8 студзеня 1954 года Брэсцкай абласцей, з 25 снежня 1962 года ў Баранавіцкім раёне.
У Вялікую Айчынную вайну з канца чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года акупіраваны нямецка-фашысцкімі захопнікамі, на франтах вайны загінулі 22 вяскоўцы. У 1972 годзе далучана суседняя вёска Іванавічы[2].
Інфраструктура
правіцьПрацуе магазін.
Насельніцтва
правіць- XIX стагоддзе:
- 1905 — 436 жыхароў.
- XX стагоддзе:
- XXI стагоддзе:
- 2005 — 92 жыхары, 48 гаспадарак.
Вядомыя асобы
правіць- В. А. Лойка — доктар фізіка-матэматычных навук.
Зноскі
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ Рашэнне выканаўчага камітэта Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 4 верасня 1972 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1972, № 27 (1365).
Літаратура
правіць- Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / рэдкал.: Г. П. Пашкоў (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2006. — 528 с.: іл. — 4 000 экз. — ISBN 985-11-0373-X.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Саўцавічы