Свабодная армія Ірака
Свабодная іракская армія (араб. الجيش العراقي الحر, Аль-Джайш Аль-Іракі Аль-Дур) — суніцкая паўстанцкая групоўка, сфарміраваная ў заходніх суніцкіх правінцыях Ірака з іракскіх прыхільнікаў баевікоў Свабоднай сірыйскай арміі[1].
Свабодная іракская армія | |
---|---|
Рэлігійная прыналежнасць | сунізм |
Саюзнікі | Аль-Каіда ў Іраку (спрэчна), Свабодная сірыйская армія |
Праціўнікі | Узброеныя сілы Ірака, Ісламская дзяржава, Аль-Каіда ў Іраку |
Удзел у канфліктах | Грамадзянская вайна ў Іраку |
ДзейнасцьПравіць
«Свабодная іракская армія» была актыўна ў правінцыі Анбар (г. Эль-Фалуджа і сірыйская мяжа) і ў Масуле на поўначы Ірака. У жніўні 2014 года яна спыніла сваё існаванне пасля буйнога наступлення ІДІЛ[2].
АдносіныПравіць
Арганізацыя атрымала фінансавую падтрымку ад памежных плямёнаў і дзяржаў Персідскага заліва, такіх як Катар, Саудаўская Аравія і ААЭ[2].
Афіцыйна групоўка імкнулася скінуць урад Ірака, у якім дамінуюць шыіты[3], мяркуючы атрымаць падтрымку ў гэтым з Сірыі, калі сірыйскім паўстанцам удасца зрынуць Башара Асада[4][5]. Яна выступала таксама супраць «Аль-Каіды ў Іраку» і супраць яе апанентаў з апалчэння «Сахва»[2].
Нягледзячы на тое, што «Свабодная іракская армія» адмаўляла сувязі з «Аль-Каідай», яе абвінавачвалі ў супрацоўніцтве з ёй[6]. Прадстаўнік іракскага агенцтва па барацьбе з тэрарызмам заявіў, што гэта арганізацыя проста выкарыстоўваецца «Аль-Каідай», каб «заручыцца падтрымкай іракскіх сунітаў, скарыстаўшыся канфліктам у Сірыі»[7].
Мелі месца абвінавачванні ў сувязях з баасістамі[8].
Гл. таксамаПравіць
Зноскі
- ↑ INSIGHT: Iraq’s Tensions Heightened by Syria Conflict(нявызн.) . middleeastvoices.voanews.com. Архівавана з першакрыніцы 19 чэрвеня 2013.
- ↑ а б в A guide to defusing sectarian tensions in Iraq (англ.) . The New Humanitarian (13 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 18 красавіка 2021.
- ↑ Syrian Soldiers Killed In Iraq: Reports(нявызн.) . RTTNews. Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2021.
- ↑ Free Iraqi Army inspired by Syria war | News , Middle East | THE DAILY STAR . www.dailystar.com.lb. Архівавана з першакрыніцы 2 лютага 2013.
- ↑ Iraqis locked in rival sectarian narratives , BBC News (22 лістапада 2012). Праверана 22 мая 2021.
- ↑ Arango, Tim. Syrian War’s Spillover Threatens a Fragile Iraq , The New York Times (25 верасня 2012). Праверана 22 мая 2021.
- ↑ Guardian Staff. Removed: news agency feed article (англ.) . the Guardian (9 снежня 2015). Архівавана з першакрыніцы 17 снежня 2017.
- ↑ عضو في الدفاع النيابية: الجيش العراقي الحر إسم آخر لتنظيم القاعدة . archive.is (19 красавіка 2013).