Свен Улаф Ёакім Пальмэ (шведск.: Sven Olof Joachim Palme, больш вядомы як Улаф Пальмэ, 30 студзеня 1927, Стакгольм — 28 лютага 1986, Стакгольм) — шведскі палітык, лідар Сацыял-дэмакратычнай партыі Швецыі з 1969 па 1986 і двойчы прэм’ер-міністр Швецыі (з 14 кастрычніка 1969 года да 8 кастрычніка 1976 і з 8 кастрычніка 1982 г. да 28 лютага 1986).

Улаф Пальмэ
шведск.: Olof Palme
26-ы прэм’ер-міністр Швецыі
14 кастрычніка 1969 — 8 кастрычніка 1976
Папярэднік Тагэ Эрландэр
Пераемнік Турб’ёрн Фельдын[d]
30-ы прэм’ер-міністр Швецыі
8 кастрычніка 1982 — 28 лютага 1986
Папярэднік Турб’ёрн Фельдын[d]
Пераемнік Інгвар Карлсан
старшыня Паўночнага савета[d]
1 студзеня 1979 — 31 снежня 1979
Папярэднік Trygve Bratteli[d]
Пераемнік Matthías Árni Mathiesen[d]
партыйны лідар[d] (Сацыял-дэмакратычная партыя Швецыі)
1 кастрычніка 1969 — 28 лютага 1986
Папярэднік Тагэ Эрландэр
Пераемнік Інгвар Карлсан
міністр веравызнанняў Швецыі[d]
29 верасня 1967 — 31 снежня 1967
Папярэднік Ragnar Edenman[d]
міністр адукацыі і навукі Швецыі[d]
1 студзеня 1968 — 14 кастрычніка 1969
Пераемнік Інгвар Карлсан
міністр камунікацый і рэгіянальнай палітыкі Швецыі[d]
25 лістапада 1965 — 28 верасня 1967
Папярэднік Gösta Skoglund[d]
Пераемнік Svante Lundkvist[d]
міністр па справах моладзі Швецыі[d]
19 красавіка 1963 — 25 лістапада 1965
Папярэднік Sven af Geijerstam[d]
Пераемнік Camilla Odhnoff[d]
член Першай палаты рыксдага[d]
1958 — 1968
член Другой палаты рыксдага[d]
1969 — 1970
член рыксдага[d]
11 студзеня 1971 — 10 студзеня 1974
член рыксдага[d]
10 студзеня 1974 — 10 студзеня 1974
Пераемнік Barbro Engman[d]
член рыксдага[d]
4 кастрычніка 1976 — 1 кастрычніка 1979
член рыксдага[d]
1 кастрычніка 1979 — 4 кастрычніка 1982
член рыксдага[d]
4 кастрычніка 1982 — 8 кастрычніка 1982
Пераемнік Monica Andersson[d]
член рыксдага[d]
30 верасня 1985 — 30 верасня 1985
Пераемнік Barbro Wagenius[d]
Нараджэнне 30 студзеня 1927(1927-01-30)[1][2][…]
Смерць 28 лютага 1986(1986-02-28)[1][2][…] (59 гадоў)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні шведск.: Sven Olof Joachim Palme
Бацька Gunnar Palme[d][3]
Маці Elisabeth Sophia von Knieriem[d][7][3]
Жонка Лісбет Пальмэ[3] і Алена Рэнерава[d][3]
Дзеці Joakim Palme[d][3], Mårten Palme[d][3] і Mattias Järvinen Palme[d][3]
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Сайт palmecenter.org (англ.)(шведск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сацыяльная і палітычная біяграфія правіць

Скончыў Стакгольмскі ўніверсітэт у 1951 годзе. Прайшоў службу ў войску Швецыі. Па адукацыі — юрыст і эканаміст; навучаўся ў Швецыі і ЗША.

З жніўня 1944 года журналіст у цэнтральным органе Кансерватыўнай партыі газеце «Svenska Dagbladet» («Шведская дзённая газета»).

Член Сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі Швецыі з 1949 года. Актыўна ўдзельнічаў у Шведскім моладзевым руху. У 1953 годзе становіцца сакратаром тагачаснага прэм’ер-міністра Тагэ Эрландэра. У 1958 годзе абіраецца ў рыксдаг. У 60-я гады займаў шэраг урадавых пасадаў: міністра без партфеля (1963—1965), міністра транспарту (1965—1967), міністра асветы і культуры (1967—1969). У 1969 годзе абіраецца старшынёй СДРПШ.

У 19691976 гады прэм’ер-міністр Швецыі. Працягваў рэфарматарскі курс Эрландэра, выступаў за спыненне вайны ЗША у В’етнаме.

У 19791980 гадах старшыня Паўночнага савета.

З верасня 1980 года ўзначальваў створаную ім міжнародную няўрадавую «Незалежную камісію па раззбраенні і бяспецы» («Камісія Пальмэ»), якая распрацавала прапановы па стварэнні бяз’ядзернай зоны ў Цэнтральнай Еўропе і шэраг іншых рэкамендацый для ААН.

З 1982 года зноў прэм’ер-міністр Швецыі.

Забойства правіць

28 лютага 1986 года Улаф Пальмэ быў забіты на цэнтральнай вуліцы Стакгольма Свеавэген. У гэты дзень Пальмэ са сваёй жонкай Лісбет вярталіся позна ўвечары з кінатэатра «Гранд», размешчанага ў старым горадзе. Пры іх не было целаахоўнікаў, бо Пальме любіў хадзіць па горадзе без іх. Калі яны падышлі да скрыжавання з вуліцай Тунэльгатан, да іх падышоў мужчына, які двойчы стрэліў, як зараз ужо дакладна ўстаноўлена следствам, з рэвальвера маркі «Сміт-Весан». Гэтае забойства да гэтага часу не раскрыта, і з’яўляецца адным з самых вялікіх загадак сучаснай Швецыі, нараўне са справай Атласкага вампіра.

Зноскі

  1. а б S Olof J Palme — 1917.
  2. а б Olof Palme // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в г д е ё ж з і к л Palme i Vällingby, S Olof J // Two-Chamber Parliament 1867–1970. — 1985. — Т. 1. — С. 158. Праверана 10 студзеня 2022.
  4. Svea artilleriregementes församlings kyrkoarkiv, Födelse- och dopböcker, SE/SSA/0005J/C/8 (1895-1927), bildid: 00025513_00072 — С. 68. Праверана 17 мая 2018.
  5. https://www.svt.se/nyheter/inrikes/nar-mordades-olof-palme
  6. Gravsten #3752 Sven Olof Joachim PalmeSveriges släktforskarförbund. Праверана 7 мая 2018.
  7. Pas L. v. Genealogics — 2003.
  8. https://books.google.se/books?id=kzcyEAAAQBAJ&pg=PT8&lpg=PT8&dq=%22olof+palme%22+%22Beskowska+skolan%22&source=bl&ots=Z1CCA_gUlk&sig=ACfU3U0z6EFX626TdgFEr72q5Sce4nv-JQ&hl=sv&sa=X&ved=2ahUKEwi0mpuL0Pf3AhXuSvEDHUvuA0sQ6AF6BAgUEAM#v=onepage&q=%22olof%20palme%22%20%22Beskowska%20skolan%22&f=false Праверана 24 мая 2022.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць