Свет без сонца
«Свет без сонца»[2] (фр.: Le Monde sans soleil) — французскі дакументальны фільм 1964 года, зняты Жакам-Івам Кусто. Гэта яго другая стужка, якая атрымала прэмію «Оскар» як найлепшы дакументальны поўнаметражны фільм. Першым быў фільм «Свет маўчання» 1956 года.
Свет без сонца![]() | |
---|---|
фр.: Le Monde sans soleil | |
Жанр | дакументальны фільм пра прыроду[d] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
Кампазітар | |
Працягласць | 93 хв. |
Краіна | |
Мова | французская |
Год | 1964 |
IMDb | ID 0058364 |
Змест
правіцьФільм пачынаецца з кадраў, на якіх з цёмнай воднай тоўшчы з’яўляецца двухмесны глыбакаводны заселены апарат «Дэніза» («Ныраючы сподак»). Судна, якое перасоўваецца за кошт водаметных рухавікоў, плыве ў спецыяльны ангар. Голас за кадрам паведамляе: «Упершыню ў гісторыі падводная лодка змяшчаецца на падводнай базе». Пры дапамозе чатырохтоннай лябёдкі падлодка выцягваецца на паветра, які ўтрымліваецца ў сталёвай абалонцы ангара. Побач з ім на дне мора размяшчаецца асноўная база навуковай станцыі «Кантынентальны шэльф 2», або «Каншэльф-2». У гэтым пяціпакаёвым падводным жытле пасяліліся каля дзясятка акіянаўтаў, яны прынялі ўдзел у гістарычным эксперыменце па вывучэнні кантынентальнага шэльфа. Гэтыя людзі будуць жыць і працаваць пад вадой на працягу месяца. Такім чынам, фільм прадстаўляе сабой хроніку гэтага эксперыменту.
Узнагароды
правіць- Нацыянальны савет кінакрытыкаў ЗША (1964) — найлепшы замежны фільм
- «Оскар» (1965) — найлепшы дакументальны фільм
Зноскі
- ↑ http://www.imdb.com/title/tt0058364/ Праверана 8 ліпеня 2016.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — артыкул Жак-Іў Кусто