«Свет маўчання»[4] (фр.: Le Monde du silence) — дакументальны фільм, рэжысёрамі якога з’яўляюцца французскі падводны даследчык Жак-Іў Кусто і Луі Маль. Гэта адзін з самых першых фільмаў, у якім выкарыстоўваліся падводныя здымкі. Аператар — Філіп Агасціні.

Свет маўчанняM:
фр.: Le Monde du silence
Жанр дакументальны фільм пра прыроду[d] і дакументальны фільм
Рэжысёр
Сцэнарыст
У галоўных
ролях
Аператар
Кампазітар
Працягласць 85 хв.
Краіна
Мова французская
Год 1956
IMDb ID 0049518

Творчая гісторыя правіць

Фільм бярэ сваю назву ад аднайменнай кнігі Кусто. Пры здымках фільма выкарыстоўваўся карабель «Каліпса». Кусто і яго каманда падводнікаў знялі 25 кіламетраў кінастужкі, даследуючы марское дно Міжземнага мора, Персідскага заліва, Чырвонага мора і Індыйскага акіяна. Фільм здымаўся 2 гады.

Узнагароды правіць

Фільм атрымаў шэраг узнагарод, сярод іх прэмія «Оскар» за лепшы дакументальны поўнаметражны фільм, Залатая пальмавая галіна Канскага кінафестывалю, прэмія Нацыянальнага савета кінакрытыкаў ЗША ў намінацыі «Лепшы замежны фільм», а таксама намінацыя «Лепшы дакументальны фільм» прэміі «BAFTA».

Фільм заставаўся адзіным дакументальным фільмам, які выйграў «Залатую пальмавую галіну» да перамогі фільма «Фарэнгейт 9/11» у 2004 годзе.

Зноскі

  1. а б http://www.imdb.com/title/tt0049518/ Праверана 8 красавіка 2016.
  2. а б в г http://www.allocine.fr/film/fichefilm_gen_cfilm=5769.html Праверана 8 красавіка 2016.
  3. а б Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). - артыкул Жак-Іў Кусто