Свянціца (прыток Нёмана)
рака ў Беларусі
Свянці́ца — рака ў Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці, правы прыток ракі Нёман. Даўжыня 16 км[1]. Плошча вадазбору 49 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 4,2‰. Пачынаецца на ўсход ад аграгарадка Ражанка, працякае ў межах Лідскай раўніны, упадае ў Нёман за 0,8 км на паўднёвы захад ад вёскі Русакі. Пойма часткова забалочаная. Рэчышча ад вытоку на працягу 2 км каналізаванае. Асноўны прыток — рака Рудчанка (злева).
Свянціца | |
---|---|
Характарыстыка | |
Даўжыня | 16 км |
Басейн | 49 км² |
Вадацёк | |
Выток | |
• Каардынаты | 53°33′31,15″ пн. ш. 24°47′39,65″ у. д.HGЯO |
Вусце | Нёман |
• Каардынаты | 53°28′16,45″ пн. ш. 24°49′59,95″ у. д.HGЯO |
Ухіл ракі | 4,2 м/км |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Нёман → Балтыйскае мора |
Краіна | |
Рэгіён | Гродзенская вобласць |
Раён | Шчучынскі раён |
— выток, — вусце |
Зноскі
Літаратура
правіць- Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.