Свята-Ільінская царква (Радашковічы)

Свята-Ільінская царква — праваслаўны храм у г.п. Радашковічы Маладзечанскага раёна Мінскай вобласці.

Славутасць
Свята-Ільінская царква
Ільінская царква ў Радашковічах
Ільінская царква ў Радашковічах
54°09′28″ пн. ш. 27°14′40″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Гарадскі пасёлак Радашковічы
Канфесія БПЦ
Епархія Маладзечанская епархія
Архітэктурны стыль беларускае народнае дойлідства
Дата заснавання 1847
Дата пабудовы 1942 год
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

На вуліцы Савецкай. Пабудавана ў 1942 годзе з дрэва на месцы храма, узведзенага ў 1847 годзе.

Архітэктура правіць

Вырашана ў традыцыях народнага дойлідства. Аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя складаецца з 3 частак: двух'яруснай чацверыковай званіцы, прамавугольнай у плане малітоўнай залы пад двухскатным дахам і гранёнай апсіды. Шацёр званіцы завершаны макаўкай на васьміграннай шыйцы. Сцены вертыкальна ашаляваны і прарэзаны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах.

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Спасылкі правіць