Свята-Васкрасенская царква (Вялікая Слабада)
Свята-Васкрасенская царква — два праваслаўныя храмы ў вёсцы Вялікай Слабадзе Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці.
Праваслаўны храм | |
Свята-Васкрасенская царква | |
---|---|
53°33′05″ пн. ш. 26°14′25″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Вялікая Слабада |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Навагрудская |
Благачынне | Карэліцкае |
Дата пабудовы | канец XIX — пачатак XX ст., 2003 год |
Стан | дзейнічае |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПершая царква ў вёсцы была ўзведзена ў 1863 годзе з дрэва на могілках. У канцы XIX стагоддзя пачалося будаўніцтва новага мураванага храма, якое не было скончана ў сувязі з пачаткам Першай сусветнай вайны.
У 1915 годзе нямецкі снарад разбурыў спічак храма і заваліў дах. Калі пры камуністах мясцовыя жыхары пачалі расцягваць царкву па камянях, то аднаму моцна пашкодзіла руку. Пасля гэтага вяскоўцы кінулі разбураць храм[1].
Новы храм быў збудаваны талакою мясцовых жыхароў у 2003 годзе з дрэва насупраць старога[2].
Архітэктура
правіцьНовая царква вырашана ў традыцыях народнага храмабудаўніцтва XIX стагоддзя. Прамавугольны зруб пад двухсхільным дахам, завершаным па цэнтры цыбулепадобным купалам на гранёным барабане. Да фасада далучаны прытвор, над якім надбудавана чатырохгранная шатровая званіца з макаўкай. З тыльнага боку далучана апсіда з бакавымі рызніцамі, завершаная макаўкай. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны прамавугольнымі са скошанымі вугламі аконнымі праёмамі. Уваход накрыты двухсхільным казырком[3].
Зноскі
- ↑ Я. Сушчынскі. Таямніцы храма вёскі Вялікая Слабада Архівавана 21 снежня 2019. — Радыё Рацыя, 2018. (бел.)
- ↑ Храм Уваскрашэння Хрыстова Архівавана 21 снежня 2019. — Сайт Навагрудскай епархіі. (руск.)
- ↑ Уваскрасенская царква ў вёсцы Вялікая Слабада. — Праваслаўная архітэктура Беларусі. (бел.)
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіць- Свята-Васкрасенская царква (Вялікая Слабада) на сайце Глобус Беларусі (руск.)