Свята-Георгіеўская царква (Парэчча)
Свята-Георгіеўская царква — праваслаўны храм у в. Парэчча Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Знаходзіцца ў боку ад вёскі, абкружана бутавай агароджай.
Праваслаўны храм | |
Свята-Георгіеўская царква | |
---|---|
53°09′58″ пн. ш. 25°16′26″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | Парэчча |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Навагрудская |
Благачынне | Слонімскае |
Дата пабудовы | XIX стагоддзе |
Стан | дзейнічае |
![]() |
Гісторыя
правіцьПабудавана ў другой палавіне XIX стагоддзя з цэглы. У стане рэстаўрацыі.
Архітэктура
правіцьПомнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Кананічную чатырохчасткавую кампазіцыю фарміруюць прытвор-званіца (2 васьмерыкі на чацверыку), нізкая трапезная, кубападобная малітоўная зала, прамавугольная апсіда. У сілуэце храма пануюць цыбулепадобныя галоўкі над пакатым шатровым дахам цэнтральнага аб'ёму і шатром званіцы. Тры ўваходы вырашаны арачнымі перспектыўнымі парталамі. На фоне паліхромнай бутавай муроўкі сцен вылучаны атынкаваныя элементы архітэктурнага дэкору: вуглавыя расшытыя пад руст пілястры, аркатурныя фрызы і прафіляваныя карнізы, ліштвы арачных аконных праёмаў.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі : энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Георгіеўская царква (Парэчча)
- Свята-Георгіеўская царква (Парэчча) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Георгіеўская царква (Парэчча) на сайце Radzima.org
- Свята-Георгіеўская царква (Парэчча) на сайце Глобус Беларусі (руск.)