Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Асіповічы)

праваслаўны храм у горадзе Асіповічах Магілёўскай вобласці Беларусі

Свята-Крыжаўзвіжанская царква — драўляны праваслаўны храм у горадзе Асіповічах Магілёўскай вобласці. Знаходзіцца на вуліцы Чумакова.

Праваслаўны храм
Свята-Крыжаўзвіжанская царква
53°17′46″ пн. ш. 28°38′40″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Асіповічы
Канфесія Праваслаўе
Епархія Бабруйская
Благачынне Асіповіцкае
Архітэктурны стыль народнае дойлідства
Дата пабудовы 1826 год
Стан дзейнічае
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Пабудавана ў 1826 годзе ў вёсцы Зборск Асіповіцкага раёна з дрэва, у 1946 годзе перавезена ў Асіповічы.

Архітэктура правіць

Твор народнага дойлідства. Мае разгорнутую падоўжна-восевую кампазіцыю, якую фарміруюць трох’ярусная чацверыковая званіца з шатровым пакрыццём, працяглы бабінец, кубападобны аб’ём малітоўнай залы, прамавугольная апсіда з бакавымі рызніцамі. У сілуэце храма дамінуе 8-гранны барабан з цыбулепадобным купалам, які завяршае вальмавы дах асноўнага зруба. Над вальмавым дахам апсіды мініяцюрная макаўка. Гарызантальна ашаляваныя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.

Літаратура правіць

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі правіць