Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Асіповічы)
праваслаўны храм у горадзе Асіповічах Магілёўскай вобласці Беларусі
Свята-Крыжаўзвіжанская царква — драўляны праваслаўны храм у горадзе Асіповічах Магілёўскай вобласці. Знаходзіцца на вуліцы Чумакова.
Праваслаўны храм | |
Свята-Крыжаўзвіжанская царква | |
---|---|
![]() | |
Краіна |
![]() |
Горад | Асіповічы |
Канфесія | Праваслаўе |
Епархія | Бабруйская |
Благачынне | Асіповіцкае |
Архітэктурны стыль | народнае дойлідства |
Дата пабудовы | 1826 год |
Стан | дзейнічае |
![]() |
ГісторыяПравіць
Пабудавана ў 1826 годзе ў вёсцы Зборск Асіповіцкага раёна з дрэва, у 1946 годзе перавезена ў Асіповічы.
АрхітэктураПравіць
Твор народнага дойлідства. Мае разгорнутую падоўжна-восевую кампазіцыю, якую фарміруюць трох’ярусная чацверыковая званіца з шатровым пакрыццём, працяглы бабінец, кубападобны аб’ём малітоўнай залы, прамавугольная апсіда з бакавымі рызніцамі. У сілуэце храма дамінуе 8-гранны барабан з цыбулепадобным купалам, які завяршае вальмавы дах асноўнага зруба. Над вальмавым дахам апсіды мініяцюрная макаўка. Гарызантальна ашаляваныя фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі.
ЛітаратураПравіць
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Асіповічы)
- Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Асіповічы) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Асіповічы) на сайце Radzima.org
- Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Асіповічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)