Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Забелле)
Свята-Крыжаўзвіжанская царква — праваслаўны храм у в. Забелле Глыбоцкага раёна Віцебскай вобласці.
Славутасць | |
Свята-Крыжаўзвіжанская царква | |
---|---|
55°10′49″ пн. ш. 27°39′37″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Забелле |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Полацкая і Глыбоцкая епархія |
Дата пабудовы | XX ст. |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьНа могілках. Пабудавана ў 20 ст. з дрэва. Прыпісная да Раства-Багародзіцкага сабора г. Глыбокае.
Архітэктура
правіцьТвор народнага дойлідства. Вырашана прамавугольным у плане зрубам пад вальмавым дахам, завершаным па цэнтры шатром з макаўкай. Да фасада далучаны прамавугольны ў плане прытвор пад двухсхільным дахам і бакавым уваходам. Фасады рытмічна расчлянёны прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах.
Зноскі
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Забелле)
- Свята-Крыжаўзвіжанская царква (Забелле) на сайце Глобус Беларусі (руск.)