Свята-Мікалаеўская царква (Іказнь)
Свята-Мікалаеўская царква — праваслаўны храм у в. Іказнь Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці.
Праваслаўны храм | |
Свята-Мікалаеўская царква | |
---|---|
![]() Свята-Мікалаеўская царква ў Іказні | |
55°37′16,9″ пн. ш. 27°15′30,44″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Аграгарадок | Іказнь |
Канфесія | Беларуская праваслаўная царква |
Епархія | Полацкая і Глыбоцкая |
Благачынне | Браслаўскае |
Архітэктурны стыль | рэтраспектыўна-рускі |
Дата пабудовы | 1905 год |
Статус |
![]() |
Стан | дзейнічае |
![]() |
Гісторыя
правіцьЗнаходзіцца ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1905 г. з цэглы на месцы папярэдняга храма, які згадваецца ў 1881 г.[1]
Архітэктура
правіцьПомнік архітэктуры рэтраспектыўна-рускага стылю. Трохчасткавая аб'ёмна-прасторавая кампазіцыя храма складаецца з прытвора-званіцы, малітоўнай залы і пяціграннай апсіды. Асноўны кубападобны аб'ём мае 2-і нізкі квадратны ў плане ярус, чатырохсхільны пакаты дах якога завершаны цыбулепадобнай галоўкай на васьмігранным барабане. Надбудаваная над прытворам двух'ярусная (васьмярык на чацверыку) званіца завершана шатром з макаўкай. Арачны ўваходны праём аформлены 2-гранным парталам на калонках. Архітэктурны дэкор уключае аркатурныя паясы, пластычныя ліштвы арачных аконных праёмаў, вуглавыя калонкі, прафіляваныя карнізы на сухарыках.
Зноскі
- ↑ Литовские епархиальные ведомости. 1881. № 12. С. 107.
Літаратура
правіць- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Свята-Мікалаеўская царква (Іказнь)
- Свята-Мікалаеўская царква (Іказнь) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Свята-Мікалаеўская царква (Іказнь) на сайце Radzima.org
- Свята-Мікалаеўская царква (Іказнь) на сайце Глобус Беларусі (руск.)
- Свята-Мікалаеўская царква (Іказнь) на сайце «Архіварта»