Свята-Мікалаеўская царква (Дабрыгоры)

Дабрыгорская Мікалаеўская царква — праваслаўны храм, помнік архітэктуры. Пабудавана ў 1846 г. з елкавага брусу[1] ў в. Дабрыгоры Бешанковіцкага раёна, Віцебскай вобласці ў рэтраспектыўна-рускім стылі. У 1857 г. збудавана царкоўнапрыходская школа. Рэстаўрыравана ў 1999 г.

Праваслаўная царква
Мікалаеўская царква
54°58′42,62″ пн. ш. 29°31′17,48″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Дабрыгоры
Канфесія Беларуская праваслаўная царква
Епархія Віцебская і Аршанская епархія
Архітэктурны стыль рэтраспектыўна-рускі стыль
Дата пабудовы 1846 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 213Г000150шыфр 213Г000150
Map

Архітэктура правіць

Крыжападобная ў плане. Да цэнтральнага кубічнага аб'ёму прымыкаюць прамавугольныя ў плане апсіда і бабінец. Цэнтральны аб'ём пад чатырохсхільным дахам, які завяршае «сляпы» васьмігранны барабан, накрыты шатром з макаўкай. Бабінец і апсіда накрыты двухсхільнымі дахамі з франтонамі на тарцах. Над бабінцам — двух'ярусная званіца (васьмярык на чацверыку) з шатром і цыбулепадобнай галоўкай у завяршэнні. Будынак на высокім мураваным фундаменце, зроблены з брусоў, гарызантальна ашаляваны дошкамі. Сцены цэнтральнага аб'ёму прарэзаны выцягнутымі паўцыркульнымі вокнамі з ліштвамі, бабінца і апсіды — вялікімі прамавугольнымі вокнамі з ліштвамі. Усе аб'ёмы апярэзаны падкарнізнымі цягамі аднолькавай шырыні. Перад цэнтральным уваходам — вялікі ганак.

Зноскі

  1. РДГА, ф 799, воп. 33, спр.1480, арк.32, 35.

Літаратура правіць

  • Мікалаеўская царква // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / рэдкал. С. В. Марцэлеў [і інш.]. — Мн., 1985. — С. 127.
  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.

Спасылкі правіць